Перайсьці да зьместу

Фларын Кыцу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фларын Кыцу
па-румынску: Florin Cîțu
20 сьнежня 2016 — 20 сьнежня 2020
4 лістапада 2019 — 23 сьнежня 2020
Папярэднік Эўген Тэадоравічы[d]
Наступнік Alexandru Nazare[d]
23 сьнежня 2020 — 25 лістапада 2021
Папярэднік Людовік Орбан[d]
Наступнік Нікалае Чукэ
з 21 сьнежня 2020
8 ліпеня 2021 — 18 жніўня 2021
Папярэднік Alexandru Nazare[d]
Наступнік Dan Vîlceanu[d]
25 верасьня 2021 — 2 красавіка 2022
Папярэднік Людовік Орбан[d]
Наступнік Нікалае Чукэ
8 верасьня 2021 — 25 лістапада 2021
Папярэднік Cristian Ghinea[d]
Наступнік Dan Vîlceanu[d]
23 лістапада 2021 — 29 чэрвеня 2022
Папярэднік Anca Dragu[d]
Наступнік Alina Gorghiu[d]
14 красавіка 2021 — 21 красавіка 2021
Папярэднік Vlad Voiculescu[d]
Наступнік Ioana Mihăilă[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 красавіка 1972(1972-04-01) (52 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі» I ступені

Флары́н Кы́цу (па-румынску: Florin Cîțu) — румынскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Румыніі зь сьнежня 2020 году па лістапад 2021 году. Да гэтага часу ён працаваў міністрам дзяржаўных фінансаў у кабінеце прэм’ер-міністра Людавіка Орбана. Таксама зь верасьня 2021 году па красавік 2022 году ачольваў Нацыянальную лібэральную партыю.

Пасьля заканчэння Грынэльскага каледжу ў 1996 годзе[1] Кыцу атрымаў у 2001 годзе ступень магістра эканомікі і доктарскую ступень[2][3] па макраэканоміцы і міжнароднай эканоміцы ва ўнівэрсытэце штату Аёва[4]. Працаваў эканамістам у Рэзэрвовым банку Новай Зэляндыі з 2001 па 2003 гады і ў Эўрапейскім інвэстыцыйным банку з 2003 па 2005 гады[5]. Далей вярнуўся на радзіму, дзе працаваў інвэстыцыйным банкірам у румынскім падраздзяленьні ING Group да 2011 году. У 2019 годзе сумесны камітэт па бюджэце і фінансах парлямэнту Румыніі ня здолеў ухваліць кандыдатуру Кыцу на пасаду міністра фінансаў, не зважаючы на тое, што іхнае галасаваньне ня было абавязковым[6]. 26 лютага 2020 году пасьля галасаваньня аб недаверы кабінету Орбана, якое адбылося 5 лютага[7], прэзыдэнт краіны Кляўс Ёганіс прызначыў Кыцу прэм’ер-міністрам Румыніі і папрасіў яго сфармаваць новы ўрад[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]