Перайсьці да зьместу

Нікалае Чукэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікалае Чукэ
па-румынску: Nicolae Ciucă
4 лістапада 2019 — 25 лістапада 2021
Папярэднік Gabriel-Beniamin Leș[d]
Наступнік Vasile Dîncu[d]
1 студзеня 2015 — 28 кастрычніка 2019
Папярэднік Ștefan Dănilă[d]
Наступнік Daniel Petrescu[d]
з 21 сьнежня 2020
25 лістапада 2021 — 12 чэрвеня 2023
Папярэднік Фларын Кыцу
Наступнік Марчэл Чалаку
10 красавіка 2022 — 24 лістапада 2024
Папярэднік Фларын Кыцу
Наступнік Іліе Балажан[d]
7 сьнежня 2020 — 23 сьнежня 2020
Папярэднік Людовік Орбан[d]
Наступнік Фларын Кыцу
13 чэрвеня 2023 — 21 сьнежня 2024
Папярэднік Alina Gorghiu[d]
Наступнік Іліе Балажан[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лютага 1967(1967-02-07) (57 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Легіён заслуг Commander of the National Order of Merit Commander of the National Order For Merit Officer of the National Order For Merit Knight of the National Order For Merit вялікі афіцэр ордэна Румынскай Зоркі UNAVEM Medal

Нікала́е Чу́кэ (па-румынску: Nicolae Ciucă; нар. 7 лютага 1967 году, Пленіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі вайсковы і палітычны дзяяч. Чукэ выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 7 па 23 сьнежня 2020 году, а таксама працаваў прэм’ер-міністрам з 25 лістапада 2021 году па 12 чэрвеня 2023 году[2][3]. Браў удзел у некалькіх войнах, у тым ліку ў Іраку. З 2015 па 2019 гады быў начальнікам румынскага генэральнага штабу. З 4 лістапада 2019 году па 25 лістапада 2021 году займаў пасаду міністра абароны Румыніі.

У 1985 годзе ў Краёве скончыў вайсковы ліцэй імя Тудара Уладымірэску і Акадэмію сухаземных войскаў імя Нікалае Бэлчэску ў Сыбіў ў 1988 годзе. За часам сваёй вайсковай кар’еры браў удзел у місіях у Аўганістане, Босьніі і Герцагавіне і Іраку. З 2001 па 2004 гады быў камандзірам 26-га пяхотнага батальёна (таксама вядомага як «Чырвоныя Скарпіёны»), зь якім браў удзел у апэрацыі «Несакрушальная свабода» ў Аўганістане і апэрацыі Старажытны Бабілён у Іраку. У траўні 2004 году ў Эн-Насырыі ачоліў войска ў першай бітве, у якой румынскія жаўнеры ўпершыню з часоў Другой сусьветнай вайны актыўна ўдзельнічалі[4]. 25 кастрычніка 2010 году атрымаў чын генэрала[4][5].

У 2015 годзе Чукэ быў прызначаны начальнікам Генэральнага штабу[6]. У 2018 годзе прэзыдэнт краіны Кляўс Яганіс перапрызначыў яго на гэты пост[4][6], што прывяло да канфлікту між прэзыдэнтам, прэм’ер-міністрам Віярыкай Дэнчылэ, і тагачасным міністрам абароны Габріелем-Бэніямінам Лешам, які меў намер зьмяніць сваю пасаду[6].

4 лістапада 2019 году на прапанову Нацыянальна-лібэральнай партыі стаў міністрам абароны Румыніі[7]. У кастрычніку 2020 году ўступіў у Нацыянальна-лібэральную партыю, каб балятавацца у Сэнат Румыніі на наступных парлямэнцкіх выбарах[8]. 7 сьнежня 2020 году, пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Людавіка Орбана, Кляўс Яганіс прызначыў Чукэ выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Ён кіраваў часовым урадам, пакуль згодна з вынікамі парлямэнцкіх выбараў 2020 году ня быў сфармаваны новы ўрад Фларына Кыцу[9].

Падчас прэм’ерства Чукэ Румынія перажыла дэмакратычны адкат[10]. Пры гэтым часопіс The Economist улучыў краіну ў сьпіс дэмакратым ў Эўрапейскім Зьвязе на апошнае месца[11], нават ніжэй Вугоршчыны Віктара Орбана[12].

Жанаты, мае адно дзіця. Размаўляе па-ангельску ды па-румынску[4].

  1. ^ а б https://www.g4media.ro/nicolae-ciuca-a-recunoscut-ca-a-fost-membru-al-partidului-comunist-roman-dar-nu-am-fost-niciodata-comunist-el-a-raspuns-la-o-intrebare-pusa-de-marcel-ciolacu.html
  2. ^ Новы ўрад Румыніі прыведзены да прысягі (рас.)
  3. ^ Romanian parliament elects Nicolae Ciucă as prime minister Праверана 2021-11-25 г.
  4. ^ а б в г Cine este Nicolae Ciucă, propus ministrul Apărării: militar de carieră, cunoscut ca "generalul deșertului", a condus în Irak prima bătalie a soldaților români după al doilea război mondial (рум.) 24 кастрычніка 2019 г.
  5. ^ Klaus Iohannis a semnat decretul privind trecerea în rezervă a generalului Nicolae Ciucă, propus ministru al Apărării (рум.) 28 кастрычніка 2019 г.
  6. ^ а б в Cine este Nicolae Ciucă, ministrul Apărării Naţionale. Militarul cu cel mai mare grad din Armată, este generalul român care a condus personal o misiune de luptă, în Irak (рум.) 5 лістапада 2019 г.
  7. ^ Generalul-locotenent Daniel Petrescu, noul șef al Statului Major al Apărării (рум.) // Ministry of National Defence29 лістапада 2019 г.
  8. ^ Ministrul apărării, Nicolae Ciucă, s-a înscris în PNL și va candida pentru Senat (рум.) // Digi2418 кастрычніка 2020 г.
  9. ^ Nicolae Ciucă a fost numit prim-ministru interimar (рум.) // Digi247 снежня 2020 г.
  10. ^ «Romania: Nations in Transit 2022 Country Report». Freedom House.
  11. ^ «Romania, last among EU countries in the Economist's annual Democracy Index». The Economist.
  12. ^ «România, cea mai slabă democrație din Uniunea Europeană. „Societatea noastră este prinsă într-un cerc vicios“». Fanatik.ro.