Джордж Вэа
Джордж Вэа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1966 (58 гадоў) Манровія, Лібэрыя | |
Рост | 184 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1981—1984 1984—1985 |
Янг Сэрвайвэрз Клэртан Бонгранж Кампані | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1985—1986 1986—1987 1987 1987—1988 1988—1992 1992—1995 1995—2000 2000 2000 2000—2001 2001—2003 |
Майці Бароле Інвінсыбл Ілэвэн Афрыка Спортс Танэр Яўндэ Манака Пары Сэн-Жэрмэн Мілян → Чэлсі (арэнда) Манчэстэр Сіці Алімпік Марсэль Аль-Джазыра |
10 (7) 23 (24) 0 (0) 18 (15) 102 (47) 96 (32) 114 (46) 11 (4) 7 (1) 19 (5) 8 (13) |
Зборныя | ||
1988—2007 | Лібэрыя | 60 (22) |
Джо́рдж Вэ́а (па-ангельску: George Weah; поўнае імя — Джордж Манэ Опонг Аўсман Вэа, па-ангельску: George Manneh Oppong Ousman Weah; нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 году, Манровія) — лібэрыйскі палітык і былы футбаліст, нападнік. Гулец зборнай Лібэрыі. Адзін з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. У 1995 годзе ён быў прызнаны гульцом году па вэрсіі ФІФА, найлепшым футбалістам Эўропы («Залаты мяч») і найлепшым афрыканскім футбалістам году. Пасьля завяршэньня футбольнай кар’еры Вэа заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасьцю, і ў 2005 годзе балятаваўся на пост прэзыдэнта Лібэрыі. Перамогшы ў першым туры галасаваньня з 28% галасоў, у другім туры ён прайграў 67-гадовай Элен Джонсан-Сэрліф, якая стала першай у гісторыі Афрыкі жанчынай-прэзыдэнтам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Лібэрыі: 1987
- Чэмпіён Камэруну: 1988
- Чэмпіён Францыі: 1994
- Чэмпіён Італіі: 1996, 1999
- Уладальнік Кубка Францыі: 1991, 1993, 1995
- Фіналіст Кубка кубкаў: 1992
- Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў: 1994/95 (7 галоў)
- Найлепшы футбаліст Эўропы («Залаты мяч»): 1995
- Найлепшы футбаліст сьвету па вэрсіі ФІФА: 1995
- Другі футбаліст сьвету па вэрсіі ФІФА: 1996
- Найлепшы футбаліст Афрыкі: 1989, 1995
- Другі футбаліст Афрыкі: 1991, 1992, 1994, 1996
- Найлепшы футбаліст Афрыкі ХХ стагодзьдзя па вэрсіі ІФФХС
- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
- Правёў 24 матчы і забіў 12 галоў у кубках Францыі
- Правёў 13 гульняў і забіў 4 галы ў кубках Італіі
- У эўракубках правёў 61 матч і забіў 33 галы
- Усяго ў Кубку і Лізе Чэмпіёнаў правёў 20 матчаў і забіў 13 галоў.
Папярэднік Хрыста Стоічкаў |
Футбаліст году ў Эўропе 1995 |
Наступнік Матыяс Замэр |
Папярэднік Рамарыё |
Футбаліст году ў сьвеце 1995 |
Наступнік Раналда |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клюбная статыстыка, www.soccerbase.com (анг.)
- Профіль гульца й статыстыка, www.liberiansoccer.com (анг.)
- Біяграфія на сайце арганізацыі UNICEF (анг.)
- Фатаграфіі Вэа на сайце sporting-heroes.net: «Чэлсі», 2000; «Манчэстэр Сіці», 2000
- Самотная зорка. Ігар Гольдэс, аповяд з цыклю «100 легендаў сусьветнага футбола», 2003 год
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Лібэрыйскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Лібэрыі
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты году ў сьвеце
- ФІФА 100
- Уладальнікі «Залатога мяча»