Ігнат Канчэўскі
| Ігнат Канчэўскі | |
| Ігнат Уладзімеравіч Канчэўскі | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Псэўданімы | Абдзіраловіч |
| Нарадзіўся | Травень 1896 году |
| Памёр | 21 красавіка 1923 (26 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Людміла Канчэўская[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | публіцыст, паэт, філёзаф |
| Гады творчасьці | 1921—1923 |
| Жанр | Паэзія |
| Мова | Беларуская |
| Значныя творы | Адвечным шляхам (1921) |
| | |
| Творы на сайце Knihi.com | |
| Творы на сайце Kamunikat.org | |
Ігна́т Уладзі́меравіч Канчэ́ўскі (псэўданім — Ігна́т Абдзірало́віч; травень 1896 — 21 красавіка 1923[1]) — беларускі паэт, філёзаф, публіцыст, удзельнік беларускага культурна-асьветніцкага руху[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нараджэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Канчэўскі Ігнат Уладзімеравіч нарадзіўся ў траўні 1896 году ў сям’і сакратара акруговага вайсковага суду.
Асноўныя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У 1913 годзе скончыў Віленскую рэальную вучэльню[2].
- У 1913—1916 гадах навучаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце,[2] перайшоў на гісторыка-філялягічны факультэт у Маскоўскім унівэрсытэце.
- У 1916 годзе — Ігната Канчэўскага забралі ў войска, што змусіла яго прыпыніць навучаньне. Ваяваць давялося ў Румыніі, а падчас Лютаўскай рэвалюцыі ён апынуўся ва Ўкраіне. Сацыял-рэвалюцыянэр Канчэўскі ўступае ва ўкраінскае нацыянальнае войска, але пазьней пакінуў фронт.
- Увосень 1917 годзе — навучаўся на вышэйшых каапэратыўных курсах пры Народным унівэрсытэце імя А. Шаняўскага, Масква[2].
- 21 красавіка 1923 — будучы хворым на сухоты, памірае ў дваццацішасьцігадовым узросьце на акупаванай палякамі Заходняй Беларусі, у Вільні.
Праца й дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працаваў у Цэнтральным саюзе ільнаводаў у Смаленску. У Савецкай Беларусі быў інструктарам Саўнаргасу ў Менску. Пазьней жыве ў Вільні й працуе ў Саюзе беларускіх каапэратараў,быў абраны сакратаром зьезду Віленскага Саюзу Каапэратываў 28 сьнежня 1921 году[3][4]. Кіраваў вучнёўскім гуртком геаграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Таксама ён стварыў у Вільні беларускі гурток тэасофіі (містычнае вучэньне Г. Блавацкай)[5].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вершы друкаваў пад псэўданімам Ігнат Абдзіраловіч[2]. Прынамсі адзін зь вершаў Канчэўскага — «Верасьнёвае пано» — падпісаны псэўданімам Ганна Галубянка[6], але ён быў перапісаны і дасланы ў рэдакцыю братам Канчэўскага Арсенем, і зьвестак, што сам Канчэўскі меў дачыненьне да публікацыі свайго верша пад такім псэўданімам, не існуе.
Паэтычная творчасьць вызначаецца філязофскай пранікнёнасьцю ў сутнасьць народнага жыцьця, спалучэньнем прыгажосьці беларускага слова з нацыянальным сьветабачаньнем, замілаваньнем да чалавека, верай у адраджэньне й будучы росквіт Бацькаўшчыны.
Супрацоўнічаў зь віленскай газэтай «Новае жыцьцё»[1]. Вершы й артыкулы друкаваліся ў газэтах: «Наш Сьцяг», «Наша думка», «Беларускія ведамасьці», «Наша будучыня»[2]. Вядомай і бадай самай галоўнай працай Ігната Канчэўскага застаецца філязофскае эсэ «Адвечным шляхам», тэкст якога ўпершыню быў выдадзены ў Вільні ў 1921 годзе невялікім накладам, а потым каля шасьцідзесяці гадоў праляжаў у сховах спэцфондаў. Наступная публікацыя тэксту адбылася толькі ў 1988 годзе: спачатку ў часопісе «Нёман» у перакладзе на расейскую мову, а пасьля — у газэце «Супольнасьць» (№№ 4—5, 1988) і ў зборніку «Вобраз-90» у 1990 годзе.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Ігнат Канчэўскі. Нэкралёг. // Новае жыцьцё : газэта. — 22 красавіка 1923. — № 7. — С. 4.
- 1 2 3 4 5 6 Канчэўскі Ігнат // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ↑ Чыжэўскі С. Зьезд паўнамоцнікаў Віленскага Саюзу Каапэратываў. // Беларускія ведамасьці : газэта. — 9 студня 1922. — № 2. — С. 2.
- ↑ А. Дз. Зьезд паўнамоцнікаў Віленскага Саюзу Каапэратываў 28―30. XII. 1921 году. // Беларускія ведамасьці : газэта. — 15 студня 1922. — № 3. — С. 2, 3.
- ↑ Уладзімір Калеснік. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі.. — Менск: Мастацкая літаратура. — С. 110. — 328 с.
- ↑ Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX ст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|