Ліпнішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам JackieBot (гутаркі | унёсак) у 17:56, 23 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ліпнішкі
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Ліпнішак
Магдэбурскае права: 6 чэрвеня 1633
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 1450 (2006)
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231335
Геаграфічныя каардынаты: 54°00′30″ пн. ш. 25°36′27″ у. д. / 54.00833° пн. ш. 25.6075° у. д. / 54.00833; 25.6075Каардынаты: 54°00′30″ пн. ш. 25°36′27″ у. д. / 54.00833° пн. ш. 25.6075° у. д. / 54.00833; 25.6075
Ліпнішкі на мапе Беларусі
Ліпнішкі
Ліпнішкі
Ліпнішкі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лі́пнішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Аліта. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1450 чал. (2006). Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Іўя; на аўтамабільнай дарозе Горадня — Ліда — Іўе.

Ліпнішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Упершыню Ліпнішкі згадваюцца ў XV ст. як ўладаньне вялікіх князёў. У 1528 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альбэрту Гаштольду за зьняцьце маскоўскай аблогі з Полацку і складаньне міру з татарамі.

Мескі герб з прывілею 1792

У XVI ст. Ліпнішкі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З XVII ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Пацаў. Адначасна з Геранёнамі (1670) Ліпнішкі перадалі на разьмяшчэньне артылерыі. Пазьней мястэчка перайшло да Сапегаў, Бяганскіх.

6 чэрвеня 1633 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам Магдэбурскае права і герб: «у чырвоным полі вершнік зь дзідай у руцэ»[1].

У 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Ліпнішкам мескія правы, у гэты час тут пачала працаваць цагельня.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ліпнішкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. Расейская імпэратрыца Кацярына II падаравала магдэбурскае мястэчка А. Безбародку, які прадаў іх у 1812 маршалку слонімскаму В. Пуслоўскаму, а ягоныя сыны — Вольскім у 1849. У 1856 расейскі Сэнат адхіліў прашэньне жыхароў Ліпнішак пра зацьвярджэньне іх у мяшчанскім званьні, на што местачкоўцы адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступленьня кінулі ў вязьніцу. У 1861 і 1862 адбыліся сялянскія хваляваньні, жорстка здушаныя расейскімі карнымі войскамі[2].

У 1860-я, дзякуючы сваёй мураванай забудове, Ліпнішкі рэзка адрозьніваліся ад іншых мястэчак Віленскай губерні. У гэты час тут было 105 будынкаў. Станам на 1886 у Ліпнішках рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў, існавала 12 крамаў, вадзяны млын і бровар. У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі.

17 красавіка 1919 у Ліпнішках адбылася сутычка паміж польскім 7-ы Палком люблінскіх уланаў пад камандаю маёра Януша Глухоўскага і аддзеламі Чырвонай Арміі, якія адыходзілі зь Ліды па паразе ў бітве. Польская кавалерыя адсекла дарогу бальшавікам і прымусіла іх здацца. Палякі здабылі значную колькасьць зброі і ўзялі ў палон жаўнераў[3]. Мястэчка трапіла пад польскую адміністрацыю. У 1920 Ліпнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Ліпнішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну Баранавіцкай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 260 двароў, на 1999 — 596.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Ліпнішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Касьцёл Сьв. Казімера

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагмэнты)
  • Капліца (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьв. Казімера (1910)
  • Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, капліца (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Гандлёвыя рады
  • Сынагога
  • Сядзіба

Цікавыя факты

  • У 1894 у Ліпнішках пад таемнай партыйнай мянушкай «Віктар» хаваўся ад расейскіх уладаў дзяяч правага крыла ППС Юзэф Пілсудзкі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах кансьпірацыі абрала ППС для выпуску сваёй газэты.

Крыніцы

  1. ^ Ліпнішкі // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Ліпнішкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 370.
  3. ^ Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. ISBN 978-83-11-11934-5. — S. 90.
  4. ^ Lipniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 277.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ліпнішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў