Зыгмунцішкі
Зыгмунцішкі | |
трансьліт. Zyhmunciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 33 чал. (1999) |
колькасьць двароў: | 18 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231335 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′48.2″ пн. ш. 25°39′16.2″ у. д. / 54.013389° пн. ш. 25.6545° у. д.Каардынаты: 54°0′48.2″ пн. ш. 25°39′16.2″ у. д. / 54.013389° пн. ш. 25.6545° у. д. |
Зыгмунцішкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Зыгмунцішкі |
Зыгмунцішкі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пісьмовых крыніцах ёсьць зьвесткі аб тым, што каталіцкі храм і парафія ў вёсцы былі ўтвораны раней яшчэ ў XV ст., бо ўжо ў 1500 г. тут пазначаны як дзеючы парафіяльны касьцёл Радуньскага дэканата. У 1623 г. землі касьцёла павялічыў і, магчыма, адбудаваў новую сьвятыню кароль Жыгімонт III Ваза. Аднак пасьля 1669 г. як самастойная Зігмунціская парафія больш не адзначаецца. Да канца XVIII ст. мясцовая сьвятыня дзейнічала ў статусе капліцы ад Ліпнішкаўкай парафіі Ашмянскага дэканата[1].
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкаўскай плябаніі, у 1861 г. 27 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 18 двароў, 103 жыхары, дзейнічала драўляная капліца (год пабудовы невядомы). У 1909 г. 20 двароў, 117 жыхароў, 147 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 83 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (31 двор, 113 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.
У 1950 г. арганізаваны калгас імя І. У. Мічурына. Пазьней увайшла ў калгас «Авангард». У 1970 г. 83 жыхары. Пасьля ў складзе калгаса «Радзіма».
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1999 год — 33 чалавек — 18 двароў