Кузьмы (Івейскі раён)
| Кузьмы лац. Kuźmy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Ліпнішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°59′50″ пн. ш. 25°31′30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (1999) |
| колькасьць двароў | 4 (1999) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231338 |
| СААТА | 4229835116 |
| Нумарны знак | 4 |
| Кузьмы на мапе Беларусі ± Кузьмы | |
Кузьмы (Алімкі) — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі ці Кузьмы ў складзе Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. у 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцінаў зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) ў Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, затым у Сураскім, у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 — 4 двароў, 8 жыхароў.