Чабрынь
Выгляд
Чабрынь лац. Čabryń | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231335 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′20.7″ пн. ш. 25°35′14.8″ у. д. / 54.022417° пн. ш. 25.587444° у. д.Каардынаты: 54°1′20.7″ пн. ш. 25°35′14.8″ у. д. / 54.022417° пн. ш. 25.587444° у. д. |
± Чабрынь |
Чабры́нь[1] — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне 19 стагодзьдзя вёска Чабрыно ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Ліпнішкі памешчыка Вольскага, у 1861 г. 33 рэвіскія душы. У 1897 г. 13 двароў, 86 жыхароў, у 1909 г. 21 двор, 108 жыхароў, 103 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 115 жыхароў. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (30 двароў, 134 жыхары) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». 3 1953 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 87 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасу «Ліпнішкі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 12 жыхароў
- 1999 год — 17 двароў, 34 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 231