Сьцігане
Сьцігане лац. Ścihanie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва: | 158 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′7.6″ пн. ш. 25°34′24.8″ у. д. / 53.985444° пн. ш. 25.573556° у. д.Каардынаты: 53°59′7.6″ пн. ш. 25°34′24.8″ у. д. / 53.985444° пн. ш. 25.573556° у. д. |
± Сьцігане | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сьцігане, раней Сьцігань — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVII — XVIII стагодзьдзях уласьніцкая вёска Сьцігань у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да Ліпнішкаўскага стараства.
3 1795 г. у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 203 рэвіскія душы, у складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1861 — 1862 гг. адбыліся сялянскія хваляваньні. У выніку сялянам былі вернуты іх сенакосы. У 1885 г. 543 жыхары, у 1897 г. у вёсцы 94 двары, 571 жыхар, у выселку 1 двор, 7 жыхароў. У 1905 г. 603 жыхары, 821 дзесяціна зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу. У 1909 г. 108 двароў, 669 жыхароў, якія мелі 195 галоваў быдла, 91 конь, 586 дзесяцінаў зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкае ваяводзтва. У 1921 г. 110 двароў, 518 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (136 двароў, 638 жыхароў) у Князікоўскім сельсавеце Івейскага раёну. Адкрыта пачатковая школа. 3 28 чэрвеня 1941 г. да 9 ліпеня 1944 г. акупаваная немцамі.
У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». 3 1954 г. у калгасе «Маладая гвардыя», з 1986 г. у калгасе «Авангард». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Пасьля ў складзе калгасу «Ліпнішкі». У 1999 г. 94 двары, 158 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — 158 жыхары, 94 двор
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- клюб
- бібліятэка
- крама
Славутыя землякі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раман Івуць — доктар эканамічных навук, прафэсар[1].