Перайсьці да зьместу

Лосеўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лосеўцы
лац. Łosieŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 17 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231342
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′8.3″ пн. ш. 25°40′12.4″ у. д. / 54.002306° пн. ш. 25.670111° у. д. / 54.002306; 25.670111Каардынаты: 54°0′8.3″ пн. ш. 25°40′12.4″ у. д. / 54.002306° пн. ш. 25.670111° у. д. / 54.002306; 25.670111
Лосеўцы на мапе Беларусі ±
Лосеўцы
Лосеўцы
Лосеўцы
Лосеўцы
Лосеўцы
Лосеўцы

Лосеўцы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У 2-й палове XIX стагодзьдзя у Івейскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1861 г. 33 рэвіскія душы. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласьці, 19 двароў, 117 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 132 жыхары, якія мелі 26 кароў, 17 коней, 114 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. (23 двары, 101 жыхар.) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пазьней Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (30 двароў, 117 жыхароў) у Ліпніскаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зара». 3 1954 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 88 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Радзіма».

  • 1999 — 10 двароў, 17 жыхароў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]