Перайсьці да зьместу

Валодкаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валодкаўшчына
лац. Vałodkaŭščyna
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Ліпнішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°03′15,70″ пн. ш. 25°40′41,10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 26 чал. (1999)
колькасьць двароў 14
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231340
Нумарны знак 4
Валодкаўшчына на мапе Беларусі ±
Валодкаўшчына
Валодкаўшчына
Валодкаўшчына
Валодкаўшчына
Валодкаўшчына
Валодкаўшчына

Валодкаўшчына — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У пісьмовых крыніцах фальварак Валодкаўшчына згадваецца ў XVI ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1558 г. належаў Валодзькам. Згадваецца ў судовых дакумэнтах Ашмянскага гарадскога суда ў 1673 г.

У 2-й палове XIX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні, належаў татарыну з Іўя Александровічу. У 1897 г. 2 двары, 22 жыхары, у 1905 г. уласнасьць Александровіча, 21 жыхар, 212 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. засьценак (10 двароў, 62 жыхары) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пазьней Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

У 1921—1939 гг. засьценак у Ліпнішскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 10 двароў і 62 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (23 двары, 88 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «У абарону сьвету». 3 1954 г. у калгасе «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 87 жыхароў.

  • 1999 — 14 двароў, 26 жыхароў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]