Войтавічы
| Войтавічы лац. Vojtavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Ліпнішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°01′59,60″ пн. ш. 25°28′32,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 3 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231338 |
| СААТА | 4229835036 |
| Нумарны знак | 4 |
| Войтавічы на мапе Беларусі ± Войтавічы | |
Во́йтавічы[1] — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Напрыканцы XIX — пачатку XX ст. вёска ў Вішнеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 372 жыхары, 358 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 79 двароў, 435 жыхароў, 334 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Вішнеўскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 52 жылыя і 11 часовых будынкаў, прыстасаваных пад жыльлё, 373 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (37 двароў, 170 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас імя А. А. Жданава, з 1954 г. у калгасе «Піянэр». 3 4 студзеня 1958 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 89 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 7 двароў, 12 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 229