Гаўя (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гаўя
трансьліт. Haŭja
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 86 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231342
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′45″ пн. ш. 25°39′10″ у. д. / 53.97917° пн. ш. 25.65278° у. д. / 53.97917; 25.65278Каардынаты: 53°58′45″ пн. ш. 25°39′10″ у. д. / 53.97917° пн. ш. 25.65278° у. д. / 53.97917; 25.65278
Гаўя на мапе Беларусі ±
Гаўя
Гаўя
Гаўя
Гаўя
Гаўя
Гаўя

Га́ўя[1] — вёска ў Беларусі, чыгуначная станцыя на ўчастку Маладэчна — Ліда, у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 86 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомая зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя, як маёнтак Гаўя ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць. У 1562 годзе 29 дымоў. У 1690 годзе маёнтак Гаўя-Сулікоўшчына належаў Г. Маўлевіч. У 1735 годзе адносіўся да Суботніцкай парафіі, уласнасьць Жукоўскага. Да маёнтку адносіліся вёскі Дзяманты, Малыя і Вялікія Сонтакі, Жалейкі, Курдукі, Каўкелі, Яхімаўшчына.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя маёнтак належаў У. Брахоцкаму, да яго адносіліся вёскі: Залейкі, Навасёлкі, Бурдукі, Хвасты (цяпер Лугавая), Каўкелі. У 1885 годзе маёнтак у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзейнічалі царква, вадзяны млын. У 1897 годзе 5 двароў, 101 жыхар, млын, карчма. Часткова жыхары займаліся сплавам лесу.

У 1921—1939 гадах у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году станцыя Гаўя (28 двароў, 140 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году акупавана нямецкімі захопнікамі.

Знаходзілася ў складзе калгасу «Авангард». У 1970 годзе 124 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу «Ліпнішкі». 5 верасьня 2013 году Гаўя атрымала статус вёскі[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 86 жыхароў
  • 1999 год — 42 двары, 89 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў асфальтавы завод, сталовая, склады, крама.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 230
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Ивьевского районного Совета депутатов от 5 сентября 2013 г. № 131(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]