Малая Показь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малая Показь
Былая назва: Показь Хрысціянская
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 26 чал. (1999)
колькасьць двароў: 14
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′20.4″ пн. ш. 25°28′38.2″ у. д. / 54.022333° пн. ш. 25.477278° у. д. / 54.022333; 25.477278Каардынаты: 54°1′20.4″ пн. ш. 25°28′38.2″ у. д. / 54.022333° пн. ш. 25.477278° у. д. / 54.022333; 25.477278
Малая Показь на мапе Беларусі ±
Малая Показь
Малая Показь
Малая Показь
Малая Показь
Малая Показь
Малая Показь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Малая Показь (раней Показь Хрысьціянская) — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска Показь Хрысьціянская ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. У 1861 г. 72 рэвіскія душы, у складзе маёнтка Ліпнішкі, які належаў памешчыку Вольскаму. У 1897 г. 32 двары, 183 жыхары, у 1909 г. 43 двары, 226 жыхароў, якія мелі 44 галавы буйной рагатай жывёлы, 36 коней, 224 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 41 двор, 163 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (49 двароў, 221 жыхар) у Некрашоўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя М. М. Шверніка, з 1954 г. у калгасах «Воля», затым «Кастрычнік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 106 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 14 двароў, 26 жыхароў

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]