Вігушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вігушкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 95 чал. (1999)
колькасьць двароў: 43
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231340
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°01′40.1″ пн. ш. 25°44′45.2″ у. д. / 54.027806° пн. ш. 25.745889° у. д. / 54.027806; 25.745889Каардынаты: 54°01′40.1″ пн. ш. 25°44′45.2″ у. д. / 54.027806° пн. ш. 25.745889° у. д. / 54.027806; 25.745889
Вігушкі на мапе Беларусі ±
Вігушкі
Вігушкі
Вігушкі
Вігушкі
Вігушкі
Вігушкі

Вігушкі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XVI ст. вёска і фальварак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносіліся да маёнтка Іўе, які належаў Кішкам. У 1598 г. 25 дымоў, 15 валок зямлі. Упамінаецца ў судовых дакумэнтах Ашмянскага гарадскога суда ў 1673 г. У 1690 г. маёнтак знаходзіўся ў закладзе ці на ўтрыманьні ў М.Грабскага. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай, у 1861 г. 85 рэвіскіх душ. Пазьней уваходзіла ў Суботніцкую воласьць. У 1897 г. 38 двароў, 306 жыхароў. У 1909 г. 42 двары, 304 жыхары.

У 19211939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 49 двароў, 274 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (63 двары, 378 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Я.Коласа. Пазьней увайшла ў склад калгаса «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 229 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 — 43 двароў, 95 жыхароў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]