Перайсьці да зьместу

Лубяняты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лубяняты
лац. Łubianiaty
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Ліпнішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°58′56,90″ пн. ш. 25°39′38,50″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 34 чал. (1999)
колькасьць двароў 17
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231340
Нумарны знак 4
Лубяняты на мапе Беларусі ±
Лубяняты
Лубяняты
Лубяняты
Лубяняты
Лубяняты
Лубяняты

Лубяняты — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У XVII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. 7 дымоў, 6,5 валокі зямлі, адносілася да маёнтку Іўе, які належаў Кішкам. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 20 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Іўе графіні Замойскай. У 1897 г. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці, 7 двароў, 66 жыхароў. У 1909 г. 7 двароў, 80 жыхароў, 80 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпнішкаўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (15 двароў, 60 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага. 3 1954 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 36 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасу «Ліпнішкі».

  • 1999 — 17 двароў, 34 жыхары.