Перайсьці да зьместу

Кавалі (Ліпнішкаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кавалі
лац. Kavali
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Ліпнішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°01′05,20″ пн. ш. 25°31′47,90″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 13 чал. (1999)
колькасьць двароў 9
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231338
СААТА 4229835101
Нумарны знак 4
Кавалі на мапе Беларусі ±
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі
Кавалі

Кавалі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 31 рэвіская душа, у складзе маёнтка Трыпля-Янкоўшчызна, які належаў Янкоўскаму. У 1866 г. 10 двароў, у 1897 г. 15 двароў, 98 жыхароў, у 1909 г. 19 двароў, 106 жыхароў, якія мелі 120 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 123 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (50 двароў, 213 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.

У 1952 г. арганізаваны калгас «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 70 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».

  • 1999 год — 13 чалавек — 9 двароў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]