Квачы (Гарадзенская вобласьць)
| Квачы лац. Kvačy | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Івейскі |
| Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
| Насельніцтва (1999) | |
| колькасьць: | 15 чал. |
| колькасьць двароў: | 10 |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | |
| Паштовы індэкс: | 231342 |
| СААТА: | 4229835091 |
| Нумарны знак: | 4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′10.6″ пн. ш. 25°40′34.8″ у. д. / 54.002944° пн. ш. 25.676333° у. д.Каардынаты: 54°0′10.6″ пн. ш. 25°40′34.8″ у. д. / 54.002944° пн. ш. 25.676333° у. д. |
Квачы на мапе Беларусі ± Квачы | |
Квачы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX стагодзьдзі у складзе Івейскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 33 рэвіскія душы. у 1866 г. 15 двароў, 85 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці, 22 двары, 133 жыхары. У 1909 г. 26 двароў, 165 жыхароў, 133 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 120 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Бальшавік». 3 1954 г. у калгасе імя А. В. Суворава, з 1956 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 73 жыхары. Пасьля ў складзе калгаса «Радзіма».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — 12 двароў, 19 жыхароў.