Перайсьці да зьместу

Казінцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казінцы
лац. Kazincy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 30 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231340
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′7.7″ пн. ш. 25°42′53.2″ у. д. / 54.018806° пн. ш. 25.714778° у. д. / 54.018806; 25.714778Каардынаты: 54°1′7.7″ пн. ш. 25°42′53.2″ у. д. / 54.018806° пн. ш. 25.714778° у. д. / 54.018806; 25.714778
Казінцы на мапе Беларусі ±
Казінцы
Казінцы
Казінцы
Казінцы
Казінцы
Казінцы

Казінцы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх, у 1861 г. 34 рэвіскія душы. У 1897 г. вёска Ліпнішкаўскай воласьці, 16 двароў, 97 жыхароў. У 1909 г. 20 двароў, 109 жыхароў, якія мелі 175 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 106 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (25 двароў, 117 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя А. Я. Вышынскага. 3 1954 г, уваходзіць у склад калгаса «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 85 жыхароў.

  • 1999 — 15 двароў, 30 жыхароў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]