Вялікая Показь
Вялікая Показь лац. Vialikaje Pokaź | |
Былая назва: | Показь Хрысьціянская |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 26 чал. (1999) |
колькасьць двароў: | 14 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′23.3″ пн. ш. 25°28′59.5″ у. д. / 54.006472° пн. ш. 25.483194° у. д.Каардынаты: 54°0′23.3″ пн. ш. 25°28′59.5″ у. д. / 54.006472° пн. ш. 25.483194° у. д. |
± Вялікая Показь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вялікая Показь (раней Показь Хрысьціянская) — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX ст. вёска Показь Хрысьціянская ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. У 1861 г. 72 рэвіскія душы, у складзе маёнтка Ліпнішкі, які належаў памешчыку Вольскаму. У 1897 г. 32 двары, 183 жыхары, у 1909 г. 43 двары, 226 жыхароў, якія мелі 44 галавы буйной рагатай жывёлы, 36 коней, 224 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 41 двор, 163 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (49 двароў, 221 жыхар) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас імя М. М. Шверніка, з 1954 г. у калгасах «Воля», затым «Кастрычнік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 106 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 14 двароў, 26 жыхароў