Перайсьці да зьместу

Вялікія Князікоўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікія Князікоўцы
лац. Vialikija Kniazikoŭcy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Ліпнішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°57′49″ пн. ш. 25°33′45″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 268 чал. (1999)
колькасьць двароў 118 (1999)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231338
Нумарны знак 4
Вялікія Князікоўцы на мапе Беларусі ±
Вялікія Князікоўцы
Вялікія Князікоўцы
Вялікія Князікоўцы
Вялікія Князікоўцы
Вялікія Князікоўцы
Вялікія Князікоўцы

Вялікія Князікоўцы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У 2-й палове 17 ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Уласнасьць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў.

Напрыканцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач зь вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда.

У 1905 г. у складзе Лідзкай воласьці Лідзкага павета Віленскай губэрні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Лідзкай гміне Лідзкага павету Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 357 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтар сельсавету Івейскага раёну. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасьні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасьня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 112 двароў, 370 жыхароў. Пасьля цэнтар калгаса «Маладая гвардыя».

Працавалі базавая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы, 19 ст.[1].
  • 1999 — 118 двароў, 268 жыхароў.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]