Перайсьці да зьместу

Дварчане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дварчане
лац. Dvarčanie
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Ліпнішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°02′58″ пн. ш. 25°39′51″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 21 чал. (1999)
колькасьць двароў 13
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231340
Нумарны знак 4
Дварчане на мапе Беларусі ±
Дварчане
Дварчане
Дварчане
Дварчане
Дварчане
Дварчане

Дварчане[1] — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У канцы XVIII стагодзьдзя фальварак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе, які палежаў Замойскім, у 1861 г. 20 рэвіскіх душ. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласьці, 6 двароў, 62 жыхары. У 1909 г. 12 двароў, 69 жыхароў, 84 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. вёска (12 двароў, 76 жыхароў) у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Навагрудзкага ваяводзтва Польшчы. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (15 двароў, 92 жыхары) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецкімі захопнікамі. У 1951 г. арганізаваны калгас імя М. І. Калініна. 32.12.1961 г.у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Пазьней у складзе калгаса «Радзіма». У 1970 г. 76 жыхароў.

  • 1999 — 13 двароў, 21 жыхар
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]