Перайсьці да зьместу

Масьлікаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Масьлікаўцы
лац. Maślikaŭcy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Ліпнішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°00′44,30″ пн. ш. 25°40′54,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 40 чал. (1999)
колькасьць двароў 20 (1999)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231342
Нумарны знак 4
Масьлікаўцы на мапе Беларусі ±
Масьлікаўцы
Масьлікаўцы
Масьлікаўцы
Масьлікаўцы
Масьлікаўцы
Масьлікаўцы

Масьлікаўцы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці, на рацэ Гаўя.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя у складзе Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні. У 1861 г. 11 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Масьлікаўцы, засьценак Масьлікаўцы, 9 рэвіскіх душ, у складзе казённага маёнтка Ліпнішкаўскай плябаніі. Паводле перапісу 1897 г., 14 двароў, 68 жыхароў, у засьценку 2 двары, 12 жыхароў. У 1909 г. в. Масьлікаўцы 1-я 11 двароў, 60 жыхароў, 33 дзесяціны зямлі, у в. Масьлікаўцы 2-я 8 двароў, 43 жыхары, у в. Масьлікаўцы 3-я 2 двары, 12 жыхароў, 24 дзесяціны зямлі.

Частка насельніцтва займалася сплавам лесу па р. Гаўя.

У 1921—1939 гг. у Ліпнішкаўскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 26 двароў, 136 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (38 двароў, 180 жыхароў) ў Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 г. у калгасе «Чырвоная зорка», з 1954 г. уваходзіла ў калгас «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 150 жыхароў.

  • 1999 — 20 двароў, 40 жыхароў.