Альгімонт
Альгімонт лац. Algimont / Alhimont | |
Alhmunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Elgo + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Альгімунт, Алгімунт, Альгімунд, Алгімунд, Алгімонт, Алкімонт, Аўгімонт, Аўгімунд, Аўгімунт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Альгімонт» |
Альгімонт (Алгімонт, Алкімонт), Альгімунт (Алгімунт), Альгімунд (Алгімунд), Аўгімонт (Аўгімунд, Аўгімунт), Алькмунд — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алгемунд, Алгмунд, Алкемунд, Алкмунт або Алкемонт (Algemundus, Algmundus[a], Alkemund[3], Alchemundo[4], Alchemundus[5], Alhmunt, Alcmunt, Alchemont[6][7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд; германскія імёны Heligin, Algardus) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10]. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць»[11]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augemund (Augemundus[12][13], Augemundr) зь першай асновай аўг-[14], якая паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[15].
Адпаведнасьць імя Альгімонт германскаму імю Alhmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[16]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwan Augmenten son (29 верасьня 1379 году[18])[19]; Angemunt (1383 год)[20]; in Ongemundes hoff Galschan (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[21]; Olgemont et Borizszo duces Lithwanie («Kalendarz Krakowski» пад 1385 годам)[22]; ducis Olgimundi (1387—1394 гады)[23]; княз Олгимонтъ (1389—1402 гады)[24][25]; herczog Iwan von Galschan Ougemundes son (19 студзеня 1390 году)[26]; Jwan Augemunden son (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[27]; Olgymontiszky (9 траўня 1397 году)[28]; Iwanen Awmunten son (23 красавіка 1398 году)[29]; Yvanus Olgimunti cum filiis suis videlicet Andrea et Semeone et caeteris (18 студзеня 1401 году)[30]; Мы, княз Иванъ Олкимонтович (5 лютага 1401 году)[31]; Овгимонта и Братошу (Наўгародзкі чацьверты летапіс[32] і Сафійскі першы летапіс[33]); князь Иванъ Овгимонтовъ[34] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия, князя Олгимонтовича Иоанна (канец XV — пачатак XVI ст.)[35]; чоловекъ господарьский Лабенский Ондрей Овкгимонтовичъ… Ондрея Овагимонтовича (1 красавіка 1539 году)[36]; Bohdan z Olgimunda Juszkiewicz, sędzic ziem. pow. kow. (30 чэрвеня 1734 году[37], 3 лютага 1744 году[38], 24 жніўня 1744 году[39], 19 жніўня 1748 году[40]); Bohdan z Olgimunta Juszkiewicz, sędzic ziem. pow. kow. (14 траўня 1736 году[41], 25 жніўня 1738 году[42]); Bogusław z Olgimunta Juszkiewicz, starosta manajewski (22 жніўня 1740 году[43], 18 жніўня 1744 году[44]); Bogusław z Olgimunda Juszkiewicz, starosta manajewski (18 жніўня 1744 году)[45].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алькмунд з Хэксэму († 781) — біскуп Хэксэму, Сьвяты
- Алькмунд з Дэрбі († каля 800) — прынц Нартумбрыі, Сьвяты
- Альгімонт — імя некалькіх легендарных князёў XIII—XIV стагодзьдзяў паводле літоўскіх (беларускіх) летапісаў
- Альгімонт Гальшанскі († 1393) — літоўскі князь; меў сына Івана, пачынальнік роду Гальшанскіх
З XV ст. прыдомкамі Альгімунт і Альгімунтавіч карысталіся князі Гальшанскія[46].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Імя Algemundus (Algmundus) ужываецца ў складзенай каля 1334 году хроніцы «Imaginis mundi»[1]; менавіта такую форму імя караля лянгабардаў — Algimundus — ужыў Мацей Стрыйкоўскі ў Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Scriptorum. T. 3. — Augustae Taurinorum, 1848. P. 1441—1442.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 99.
- ^ Jurasinski S. Andrew Horn, Alfredian Apocrypha, and the Anglo-Saxon Names of the Mirror of Justices // The Journal of English and Germanic Philology. Vol. 105, Nr. 4, 2006. P. 553.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 57.
- ^ Barthélémy A. Liste des noms d'hommes gravés sur les monnaies de l'époque mérovingienne. — Paris, 1881. P. 6.
- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 38.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 205.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 75.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 73.
- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 229.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 22.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 46.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 55.
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 66.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 707.
- ^ Monumenta Poloniae historica: Pomniki dziejowe Polski. T. 6. — Kraków, 1893. S. 658.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Поручная грамота за Ивана Жедивида (между 1389 и 1402), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Кузьмин А. В. Титулованная знать Великого княжества Литовского в «Великой войне» 1409—1411 гг. против Тевтонского ордена // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Гродна, 8-9 ліпеня 2010 г. — Менск, 2011. С. 46.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 20—21.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 266.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 47.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
- ^ Присяжная грамота князя Ивана Ольгимонтовича (1401), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 96.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 243.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 97.
- ^ Голубев С. Т. Древний помянник Киево-Печерской лавры (конца XV — начала XVI столетия) // Чтения в историческом обществе Нестора летописца. Кн. 6, 1892. С. 7.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 85.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 42.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 70.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 85.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 96.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 51.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 58.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 67.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 75.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 73—74.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 11.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)