Альгіш
Альгіш лац. Algiš / Alhiš | |
Halgasch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Helgi + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Альгіш» |
Альгіш[1] (Ольгіш, Олгіш) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэльгі або Элга (Helgi, Elgo) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд, Альгімонт; германскія імёны Heligin, Algardus, Alcmunt) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Halgasz[5]: Halgasch (1446 і 1463 гады), Halgas (1470—1480-я гады)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Логоиску. Олъгишу Омросово… Олгишу у Северскомъ Новегородъце[7], у Рогачове. Чотыри чоловеки Олгишовои… по тому, какъ Дитятъко и Ольгишъ держалъ[8], село Острошичи, што Олигишъ держал… а Олгишю тое село, што Дитятко держалъ[9], Ольгишу два чоловеки на Готолници[10] (1440—1492 гады); kmenones… Olghysz (29 кастрычніка 1475 году)[11]; небожъчику Ольгишу… держалъ Ольгишъ (17 красавіка 1482 году)[12]; Ивашъку Ольгишевичу жеребя въ пана Михаила (8 сакавіка 1490 году)[13]; за Сенка Олгишевича (1 красавіка 1498 году, 9 красавіка 1499 году[14]; бояриня мстиславъская Ивашкова жона Кахна Олгишевича… свекру ее Василю Олгишевичу (6 траўня 1499 году)[15]; Ивановая Олгишевича (1528 год)[16].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альгіш — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Казімера наданьні ў Лагойску і Ноўгарадзе Северскім
- Івашка Альгішавіч — амсьціслаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1490—1499 гадох
- Іванавая Альгішавіча — амсьціслаўская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Алгішэвічы (Ołgiszewicz) — літоўскі шляхецкі род з Амсьціслаўскага ваяводзтва[17].
Альгішэвічы (Olgiszewicz) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Менскае княства і воласць у ХІІ — XV ст. // Беларуская даўніна. Гістарычны альманах / Пад агульнай рэд. Ю. Мікульскага. Вып. 2. — Менск, 2015. С. 50—63.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 729.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 29.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 90.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 246.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 40.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 44.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Codex Mednicensis seu Samogitiae Dioecesis. P. 1, (1416.II.13—1609.IV.2). — Roma, 1984. P. 110.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 113.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 88.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 174, 197.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 229.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 157.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 163.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 153.