Іван Альгімонтавіч Гальшанскі
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | па 1401 |
Род | Гальшанскія |
Бацькі | Альгімонт Гальшанскі |
Жонка | Агрыпіна |
Дзеці | Аляксандар Нялюб, Барыс, Сямён Люты, Міхайла, Андрэй, Ульляна, Ганна |
Іван Альгімонтавіч Гальшанскі (? — па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік кіеўскі.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Гальшанах. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласьці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні[1].
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Iwan Augmenten son (29 верасьня 1379 году[2])[3]; herczog Iwan von Galschan Ougemundes son (19 студзеня 1390 году)[4]; Jwan Augemunden son (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[5]; Iwanen Awmunten son (23 красавіка 1398 году)[6]; Iwan von Goltscha[7], Iwan de Golscha[8] (12 кастрычніка 1398 году); Yvanus Olgimunti cum filiis suis videlicet Andrea et Semeone et caeteris (18 студзеня 1401 году)[9]; Мы, княз Иванъ Олкимонтович (5 лютага 1401 году)[10]; князь Иванъ Овгимонтовъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[11]; князя Олгимонтовича Иоанна (канец XV — пачатак XVI ст.)[12].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага княскага роду, сын Альгімонта Гальшанскага.
Актыўна падтрымліваў Вітаўта ў час яго змаганьня за ўладу, двойчы выяжджаў зь ім у Прусію. У 1390 годзе ачольваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля I Дзмітрыевіча. 3 1392 году быў адным з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у раду вялікага князя. 3 1396 году быў намесьнікам у Кіеве. Засьведчыў Салінскую ўмову (1398 год) і Віленска-Радамскую унію (1401 году).
Ажаніўся з Агрыпінай (1350 або 1352 — ?), дачкой смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Аляксандар Нялюб (каля 1364 або 1346 — па 1406)
- Барыс (каля 1368—1399)
- Сямён Люты (каля 1370—1433)
- Міхайла (каля 1372—1433) — намеснік кіеўскі
- Андрэй (каля 1374 — ?)
- Ульляна (1378—1448), выйшла замуж за Iвана Мсьціславіча Хоцета, князя карачаўскага; з 1418 году — за вялікага князя літоўскага Вітаўта
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Змацаваў дакумэнты ад 19 студзеня 1390 году і 12 лютага 1401 году пячацьцю з рускім надпісам[13][14]:
ПЕЧАТЬ ИВАНА ОЛГИМОНТОВИЧА
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Гальшаснкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 491.
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 55.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 20—21.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 266.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 226.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
- ^ Присяжная грамота князя Ивана Ольгимонтовича (1401), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 97.
- ^ Голубев С. Т. Древний помянник Киево-Печерской лавры (конца XV — начала XVI столетия) // Чтения в историческом обществе Нестора летописца. Кн. 6, 1892. С. 7.
- ^ Gumowski M. Pieczęcie Ksiązat Litewskich // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1930. S. 697.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 78.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4