Альгімонт (легендарныя князі)
Альгімонт — імя некалькіх легендарных князёў паводле літоўскіх (беларускіх) летапісаў[1].
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алгемунд, Алгмунд, Алкмунт або Алкемонт (Algemundus, Algmundus[2][3], Alchemundo[4], Alhmunt, Alcmunt, Alchemont[5][6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд; германскія імёны Heligin, Algardus) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць»[10]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augemund (Augemundus[11][12], Augemundr) зь першай асновай аўг-[13], якая паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[14].
Адпаведнасьць імя Альгімонт германскаму імю Alhmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альгімонт (XIII ст.) — легендарны вялікі князь наваградзкі, сын легендарнага наваградзкага князя Траняты (Скіргайлы або Скрыгайлы), бацька легендарнага князя Рынгольда
- Альгімонт (XIII ст.) — легендарны князь, сын легендарнага князя Гольшы
- Альгімонт (XIV ст.) — легендарны вялікі князь гальшанскі, сын легендарнага князя Міндоўга
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 24.
- ^ Scriptorum. T. 3. — Augustae Taurinorum, 1848. P. 1441—1442.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 99.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 57.
- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 38.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 205.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 75.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 73.
- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 229.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 22.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 46.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)