Перайсьці да зьместу

Алькмунд з Хэксэму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алькмунд з Хэксэму
Алькмунд з Хэксэму
Алькмунд з Хэксэму
Сьвяты
Памёр 7 верасьня 781
Дзень памяці 7 верасьня

Алькмунд (лац. Alhmundus[1], анг. Alcmund, Alchmund[2], Алкмунд; 7 верасьня 781[3]) — біскуп Хэксэму (767—781), Сьвяты.

Атрымаў пасьвячэньне на біскупа Хэксэма ў 767 годзе. Яго сьвятасьць адзначалася Сімяонам Дарэмскім, Роджэрам Гавэндэнскім, а таксама ў «Аналах Пітэрбара» і шматлікіх мартыралёгах.

Спачыў побач зь Сьвятым Акам па-за касьцёлам. Месца яго магілы згубілася ў час данскіх нашэсьцяў. У 1032 годзе магілу адшукалі, і парэшткі перапахавалі ў касьцёле. У 1154 годзе мошчы ўсіх сьвятых Хексэму перанесьлі ў агульную раку, як пра тое паведамляў відавочца падзеі. Аднак у 1296 годзе гэтую раку зьнішчылі за часамі вайны з шкотамі.

  1. ^ Haddan A. W., Stubbs W. Councils and Ecclesiastical Documents Relating to Great Britain and Ireland: English church during the Anglo-Saxon period: A.D. 595-1066. — Clarendon Press, 1964. P. 544.
  2. ^ St. Alcmund, Catholic Encyclopedia
  3. ^ Maurice F. Powicke: Handbook of British Chronologia. — Royal Historical Society, 1961.