Перайсьці да зьместу

Украіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Украіна
лац. Ukraina

укр. Україна
Сьцяг Украіны Герб Украіны
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Ще не вмерла України»
Месцазнаходжаньне Украіны
Афіцыйная мова украінская
Сталіца Кіеў
Найбуйнейшы горад Кіеў
Форма кіраваньня Парлямэнцка-
прэзыдэнцкая рэспубліка[1]
Уладзімер Зяленскі
Дзяніс Шмыгаль
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
44-е месца ў сьвеце
603 628 км²
7%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
29-е месца ў сьвеце
45 439 822[2]
76/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
34-е месца ў сьвеце
$337,268 млрд
$7342
Валюта Грыўна (UAH)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад СССР

24 жніўня 1991
Аўтамабільны знак UA
Дамэн верхняга ўзроўню .ua
Тэлефонны код +380
Мапа Ўкраіны
Мапа Ўкраіны

Украі́на (па-ўкраінску: Україна) — дзяржава ва Ўсходняй Эўропе, мяжуе зь Беларусьсю на поўначы, Расеяй на ўсходзе, Вугоршчынай, Польшчай і Славаччынай на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Амываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні.

Паводле плошчы Ўкраіна займае 44-е месца ў сьвеце і першае месца — сярод краінаў, цалкам разьмешчаных у Эўропе (Расея, эўрапейская плошча якой значна большая, разьмешчаная ў Эўропе толькі часткова)[3].

Назва

Існуюць дзьве асноўныя вэрсіі паходжаньня назвы Ўкраіны. Першая вэрсія палягае ў тым, што назва «Ўкраіна» азначае «ля краю», ля мяжы (сугучна беларускаму «ўскраіна»), бо ўкраінскі этнас сфармаваўся на славянска-татарскім памежжы. Прыхільнікі другой вэрсіі сьцьвярджаюць, што назва «Ўкраіна» паходзіць ад слова «краіна» і прыводзяць той факт, што гэтая назва зьяўляецца ў гістарычных дакумэнтах значна раней, чым узьнікла казацтва.

Гісторыя

Тэрыторыя Ўкраіны ў сучасных межах сфармавалася ў 1954 годзе, а дагэтуль яе часткі часам належалі да дзяржаваў абсалютна розных культураў.

Даславянскі пэрыяд (да VIII ст.)

На ўзьбярэжжы Крыму з VIII стагодзьдзя да н. э. узьнікаюць грэцкія калёніі, галоўныя зь якіх — Херсанэс (каля сучаснага Севастопалю) і Пантыкапэй — паступова сталі цэнтрамі дзяржаўных фармаваньняў. Гэтыя землі з I стагодзьдзя да н. э. трапілі пад уплыў Рыму.

На стэпавай частцы Ўкраіны панавалі качавыя плямёны: кімэрыйцы (IX—VII стагодзьдзі да н. э.), скіфы (VII—III стагодзьдзі да н. э.), сарматы (III ст. да н. э. — III стагодзьдзе). Пра насельнікаў паўночнае Ўкраіны гэтага часу вядома зусім мала.

Пэрыяд Кіеўскай Русі й Бізантыйскай імпэрыі (VIII—XIV стст.)

З IV стагодзьдзя пачынаецца эпоха Вялікага Перасяленьня народаў. Праз украінскія стэпы праходзяць плямёны готаў, потым — гунаў, яшчэ пазьней — аланаў.

З VIII стагодзьдзя Паўночную і цэнтральную Ўкраіну засяляюць усходнеславянскія плямёны, сярод якіх былі паляне, драўляне, севяране ды іншыя. Паступова на гэтых землях фармуецца г.зв. Кіеўская Русь — першае ўсходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэньне. З 862 году Кіеўскай Русьсю кіруе вараская дынастыя Рурыкавічаў. Найбольшы росквіт Кіеўскай Русі прыпадае на X стагодзьдзе, калі Кіеў пазбаўляецца ад хазарскай залежнасьці, а потым і цалкам зьнішчае Хазарыю як дзяржаву. Зрабіўшы гэта, Кіеў, аднак, адкрыў прычарнаморскія стэпы для пранікненьня качавых плямёнаў: печанегаў, торкаў ды полаўцаў (кіпчакоў), якія прынесьлі старажытнарускай дзяржаве багата клапот.

З XII стагодзьдзя Кіеўская Русь распадаецца на асобныя княствы. На тэрыторыі Ўкраіны галоўнымі княствамі сталі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае ды Валынскае княствы.

У пачатку ХІ стагодзьдзя Закарпацьцем авалодвае Вугоршчына. У XIII стагодзьдзі праз Кіеўскую Русь праходзяць орды мангола-татар. Карыстаючыся фэадальнай раздробленасьцю, яны досыць лёгка падаўляюць супраціў мясцовых князёў і абкладаюць рускія гарады даніной.

Антычныя гарады чарнаморскага ўзьбярэжжа пасьля распаду Рымскай імпэрыі трапляюць пад палітычны й культурны ўплыў Бізантыі. Найбуйнейшым горадам тут застаецца Херсанэс (у Сярэднявеччы вядомы як Херсон). У XII стагодзьдзі ў горнай частцы Крыму ўзьнікла дзяржава Тэадора, на базе насельнікаў якой узьнікла народнасьць крымскіх грэкаў, або тэадарытаў. Яе помнікамі зьяўляюцца пячорныя гарады Крыму — Чуфут-Кале, Эскі-Кермэн ды іншыя. Стэпавы Крым ад XIII стагодзьдзя трапляе пад уладу татараў.

Польска-літоўскі й турэцкі пэрыяд (XIV ст. — канец XVIII ст.)

Ад XIV стагодзьдзя мангола-татарская дзяржава, галоўным чынам празь міжусобіцы, аслабляецца. Затое ўплыў Вялікага Княства Літоўскага, якое ўзьнікла ў XIII стагодзьдзі, істотна ўзмацніўся ад часоў княжаньня Гедыміна (пачатак XIV ст.). Ён устанавіў пратэктарат над Кіеўскім княствам.

У 1362 годзе літоўскі князь Альгерд разьбіў татар у бітве на Сініх Водах і далучыў Кіеў да Вялікага княства Літоўскага. Гэтая падзея мела вялікае сымбалічнае значэньне, бо Літва, як і Масква, прэтэндавала на званьне пераемніка Кіеўскай Русі, і на пачатку была бясспрэчным лідэрам у «зьбіраньні» рускіх земляў.

У канцы XIV стагодзьдзя пачынаецца палітычная й культурная экспансія Польшчы. У 1387 годзе Польшча захапіла Галічыну.

З канца XV стагодзьдзя ўзмацняецца Маскоўская дзяржава, якая ў канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў захапіла ў Літвы частку земляў. З XV ст. пачынаюцца працэсы засяленьня сучасных усходу і, пазьней, поўдня Ўкраіны. Засяленьне ў асноўным адбывалася за кошт украінцаў, але ўдзельнічалі таксама й іншыя этнасы.

З XV стагодзьдзя на літоўска-крымскім памежжы ўзьнікае казацтва, якое аказала вырашальны ўплыў на фармаваньне ўкраінскага этнасу. Этнічная тэрыторыя Ўкраіны, выцягнутая з захаду на ўсход, і цяпер прыкладна адпавядае былой мяжы між Літвою (Польшчаю) ды Крымскім ханствам.

У 1569 годзе, карыстаючыся цяжкім становішчам Літвы, якая вяла вайну з Масковіяй, Польшча захапіла Валынь, Кіеўшчыну й Падольле, г. зн. усе ўкраінскія землі, якія дагэтуль належалі Літве. 1596 годзе была заключаная Берасьцейская унія, паводле якой Кіеўская мітраполія перайшла пад уладу Рыму.

Багдан Хмяльніцкі

Палітыка палянізацыі ды акаталічваньня прывяла да антыпольскіх паўстаньняў на ўкраінскіх землях. Наймацнейшае зь іх, пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, пачалося ў 1648 годзе. Пасьля шэрагу паразаў Хмяльніцкі быў вымушаны перайсьці пад пратэктарат Масковіі, што адбылося ў 1654 годзе на Пераяслаўскай радзе. Гэтая падзея выклікала вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, у выніку якой да Масковіі адышлі значныя тэрыторыі, у тым ліку горад Кіеў.

Крым з XV стагодзьдзя цалкам падпарадкоўваецца Крымскаму ханству, адной з рэштак Залатой Арды і пратэктарату Асманскай імпэрыі. На базе нашчадкаў мангола-татар, а таксама іншых народнасьцяў, тут фармуецца крымскататарскі этнас, які складаў значную дзелю ад насельніцтва на паўвостраве да сталінскай дэпартацыі 1944 году. Акрамя ўласна Крыму, ханства займала тэрыторыі ўкраінскага Прычарнамор’я і Прыазоўя, а таксама вялікую частку сёньняшняга Краснадарскага краю Расеі. У 1775 годзе ўкраінскае казацтва было ліквідавана, а ўвесь яго архіў доўгі час захоўваўся ў крэпасці Святой Лізаветы (сучасны горад Крапіўніцкі). У XVIII стагодзьдзі Польшча ды Крымскае ханства аслаблі й сталі ахвярамі суседзяў.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772—1795) украінскія землі Польшчы адышлі да Расеі, акрамя Галіччыны. Галіччына ды Букавіна (большая частка цяперашняй Чарнавіцкай вобласьці) адышлі да Аўстрыі. Закарпацьце, як і ўся Вугоршчына, увайшло ў склад Аўстрыі ў другой палове XVII ст.

Крымскае ханства было анэксаванае Расеяй у 1783 годзе.

Пэрыяд Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў (канец XVIII ст. — 1917)

З канца XVIII стагодзьдзя і да Першай сусьветнай вайны ўкраінскімі землямі валодалі Расея й Аўстра-Вугоршчына. Усходнія землі Ўкраіны напачатку мелі аўтаномію ў складзе Расеі, якая была паступова скасаваная, пазьней расейская частка Ўкраіны падзеленая між губэрнямі. У 1867 годзе Аўстрыя рэарганізоўваецца ў фэдэрацыйную Аўстра-Вугоршчыну зь дзьвюма роўнапраўнымі часткамі — Аўстрыяй і Вугоршчынай. У аўстрыйскую частку дзяржавы пераходзяць Галіччына й Букавіна, у вугорскую — Закарпацьце (якое належала Вугоршчыне да ўваходжаньня краіны ў склад Аўстрыі).

На ўкраінскіх тэрыторыях з канца XVIII стагодзьдзя пачынаецца рух украінскага адраджэньня. Найбольш ён быў пашыраны на аўстрыйскіх тэрыторыях (Галіччына) — празь меншую жорсткасьць тамтэйшага рэжыму — дзе дзейнічалі Іван Франко, Міхаіл Грушэўскі ды іншыя асобы ўкраінскага адраджэньня. Нацыянальная палітыка на расейскіх тэрыторыях Украіны адзначаецца шэрагам заканадаўчых актаў, прадпрынятых у мэтах прадухіленьня ўкраінскага выданьня; праводзілася нацыяналістычная палітыка г. зв. трыадзінага расейскага народу, згодна зь якой існаваньне асобнай украінскай нацыі і ўкраінскай нематэрыяльнай культуры адмаўлялася.

Савецкі пэрыяд (1917—1991)

Першая Сусьветная вайна прывяла да краху некалькіх імпэрыяў, у ліку якіх былі Расея й Аўстра-Вугоршчына. Такім чынам, у народаў, што ня мелі ўласнае дзяржаўнасьці, узьнікла мажлівасьць самавызначэньня.

17 сакавіка 1917 году, хутка пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, была створаная Украінская Цэнтральная Рада. 20 лістапада 1917 году была створаная Ўкраінская Народная Рэспубліка як аўтаномія ў складзе Расейскай рэспублікі, а 25 студзеня 1918 году была абвешчаная яе незалежнасьць. На аўстра-вугорскай тэрыторыі была створаная Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка, якая прыядналася да УНР. Крымскататарскія нацыянальныя арганізацыі стварылі Крымскую Народную Рэспубліку, між якой і УНР абмяркоўвалася мажлівасьць палітычнага збліжэньня.

У той жа час, 25 сьнежня 1917 году ў Харкаве бальшавікі старылі альтэрнатыўную УНР, якая ў 1919 годзе была пераназваная ва Ўкраінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Пачалася барацьба паміж гэтымі дзьвюма дзяржавамі. УССР абапіралася на бальшавікоў, а УНР — спачатку на немцаў, а потым — на палякаў. У выніку Галіччына й Валынь адышлі да Польшчы, Закарпацьце — спачатку да Вугоршчыны й потым да Чэхаславаччыны, Букавіна й украінскія часткі Бэсарабіі — да Румыніі, а на большай частцы Ўкраіны ўсталявалася савецкая ўлада. Крым быў уключаны ў склад РСФСР на правах аўтаномнай рэспублікі.

30 сьнежня 1922 годзе УССР ўвайшла ў склад СССР.

У 1934 годзе сталіца УССР была перанесеная з Харкава ў Кіеў.

У 1938 годзе ў выніку падзелу Чэхаславаччыны поўдзень Закарпацьця адышоў да Вугоршчыны, на астатняй частцы ўтвораная аўтаномія ў складзе чэхаславацкай дзяржавы. У 1939 годзе адбываецца акупацыя астатняй часткі Закарпацьця Вугоршчынай.

У верасьні 1939 году ўкраінскія землі, што належалі Польшчы, былі занятыя савецкай арміяй і далучаныя да УССР (аб'яднаньне Украіны (1939)). У 1940 годзе да УССР была далучаная Паўночная Букавіна й Паўднёвая Бэсарабія.

У 1941—1942 гг. тэрыторыя Ўкраіны была акупаваная нямецкімі войскамі. Нацысцкія ўлады ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Былі зьнішчаныя сотні тысячаў мірных жыхароў. У 1943—1944 гг. Украіна была вызваленая ад нацыстаў.

Пасьля Нямецка-савецкай вайны да Ўкраіны было далучанае Закарпацьце. Частка Галіччыны была перададзеная Польшчы, пры гэтым адбываліся савецка-польскія абмены тэрыторыяй на ўкраінска-польскім памежжы.

У 1954 годзе Ўкраіне быў перададзены Крым, які існаваў у складзе УССР як Крымская вобласьць і асобнае места рэспубліканскага падпарадкаваньня Севастопаль.

26 красавіка 1986 г. з -за выпрабаваньняў на Чарнобыльскай АЭС, памылак у праектаваньні станцыі й будаўніцтве, ігнаруючы праблемы, якія ўзьніклі на станцыі, адбылася Чарнобыльская катастрофа. 1 траўня ў Кіеве прайшоў парад, і Крэмль прымусіў кіраўнікоў Украінскай ССР правесьці яго, каб не выклікаць паніку.[4] Пасьля ацэнкі маштабаў радыеактыўнага забруджваньня была заплянавана эвакуацыя, але яна была затрымана па рашэньні ўрада СССР і ЦК КПСС.[5] Чарнобыльская катастрофа аказала вялікі ўплыў на грамадзка-палітычнае жыцьцё, некаторыя называюць гэта пачаткам канца Савецкага Зьвяза.

Працэс адраджэньня ЎГКЦ пачаўся з сустрэчы Папы Яна Паўла ІІ з Прэзыдэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым. На жаль, аднак, пачатак 1990 -х гадоў быў адзначаны міжканфесійнай канфрантацыяй на фоне маёмасных спрэчак, ускладненай расколам ўнутры ўкраінскага праваслаўя.

22 кастрычніка 1989 г. на Саборы сьвятароў і сьвецкіх у Львове было абвешчана адраджэньне Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Адроджаную царкву ўзначаліў Іван (Боднарчук), епіскап -фрылянсэр Маскоўскага патрыярхату. 2 кастрычніка 1990 г. улады Ўкраіны афіцыйна зарэгістравалі ЎАПЦ.

16 ліпеня 1990 году абвешчана Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. 2-17 кастрычніка 1990 г. ва Ўкраіне адбылася Рэвалюцыя на граніце, асноўнай мэтай акцыі было не дапусьціць падпісаньня новай зьвязнай дамовы СССР. Патрабаваньні студэнтаў былі задаволены падпісаньнем пастановы Вярхоўнай Рады, якая гарантавала іх выкананьне.[6]

Сучасны (незалежны) пэрыяд (з 1991 г.)

Пасьля правалу жнівеньскага путчу 24 жніўня 1991 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Акт абвяшчэньня Незалежнасьці Ўкраіны. Тэкст акту быў напісаны й абвешчаны Леўкам Лук’яненкам. Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка спыніла сваё існаваньне, а сучасная Ўкраіна зьявілася на геапалітычнай карце сьвету.

Па выніках Усеўкраінскага рэфэрэндуму 1991 г. 90,32% грамадзянаў Украіны прагаласавалі за Акт незалежнасьці Ўкраіны,[7] і быў абраны першы прэзыдэнт Украіны, якім стаў Леанід Краўчук. На наступны дзень пасьля рэфэрэндуму Ўкраіну прызналі Канада й Польшча, а да канца студзеня 1992 году — 91 дзяржава.

8 сьнежня ў Белавескай пушчы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук, прэзыдэнт РСФСР Борыс Ельцын і старшыня Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч падпісалі пагадненьне аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Але Вярхоўная Рада Ўкраіны не ратыфікавала далучэньне, гэта значыць Украіна не ўваходзіла ў СНД.[8] Нягледзячы на ​​тое, што ён меў асацыяванае сяброўства, спынены ў 2018 годзе ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.[9] 25 студзеня 1991 г. Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падаў у адстаўку й быў канчаткова канстатаваны факт роспуску Зьвяза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Пасьля распаду СССР былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку й Украіна, трапілі ў глыбокі крызіс, які прывёў да зьбядненьня насельніцтва, гіпэрінфляцыі, масавага беспрацоўя.

У 1992 годзе адбыўся царкоўны раскол, калі былы Мітрапаліт Украіны Філарэт абвесьціў сябе Кіеўскім Патрыярхам. Кіеўскі патрыярхат ня быў вызнаны ніводным зь іншых праваслаўных патрыярхатаў, але быў падтрыманы ўкраінскімі ўладамі.

У 1994 годзе на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах перамогу атрымаў Леанід Кучма. Ён кіраваў краінай 10 гадоў шляхам пераабраньня на другі тэрмін.

28 чэрвеня 1996 году Вярхоўная Рада ўхваліла Канстытуцыю Ўкраіны.

У лістападзе 2004 году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Віктар Януковіч. Але яго супраціўнік Віктар Юшчанка не прызнаў вынікі выбараў, заявіўшы аб іх фальсыфікацыі. Яго падтрымалі шырокія колы грамадзтва, асабліва ў заходняй частцы краіны, а таксама ЗША і краіны Эўразьвязу. Юшчанка пачаў кампанію грамадзянскага супраціву, вядомую як Аранжавая рэвалюцыя. Яе вынікам стала скасаваньне вынікаў выбараў і правядзеньне паўторнага галасаваньня, у якім перамог Юшчанка. Адначасна Вярхоўная Рада ўхваліла зьмены да Канстытуцыі, зьмяніўшы выбарчую сыстэму й пазбавіўшы Прэзыдэнта шэрагу паўнамоцтваў, у тым ліку права фармаваньня ўраду.

У сакавіку 2006 году адбыліся парлямэнцкія выбары, на якіх найбольшую колькасьць галасоў набрала Партыя рэгіёнаў. Але партыі «Наша Ўкраіна» ды Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» разам набралі прыкладна такую ж колькасьць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазыцыя больш дробных партыяў. Кааліцыя між «аранжавымі» партыямі не была створаная, а Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза перайшла ад «аранжавага» блёку да Партыі Рэгіёнаў і разам зь імі ды камуністамі стварыла Антыкрызісную кааліцыю. Прэм’ер-міністрам Украіны стаў Віктар Януковіч. У траўні 2007 году Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду Ўкраіны і прызначыў датэрміновыя выбары. Праз супраціў апазыцыі, гэтыя выбары адбыліся толькі 30 верасьня. Паводле вынікаў гэтых выбараў, у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны была сфармавана кааліцыя з БЮЦ і НУ — НС. Юлія Цімашэнка зноў стала прэм’ер-міністрам.

Праэўрапейская(недаступная спасылка) дэманстрацыя ў Кіеве, 27 лістапада 2013 г.

У канцы 2009 году на пасаду прэзыдэнта краіны абраны Віктар Януковіч, які знаходзіўся на гэтай пасадзе з 2010 да пачатку 2014 году. 23 лістапада 2013 году пачаліся акцыі ў знак пратэсту Эўрамайдан супраць прыпыненьня тагачасным урадам на чале зь Міколам Азаравым працэсу асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, якія праз шэраг жорсткіх урадавых супрацьдзейных актаў і дзеяньняў у сьнежні—студзені перарасьлі ў пратэсты з мэтаю адстаўкі ўраду й прэзыдэнта.

16 студзеня 2014 году былі прынятыя дыктатарскія ”законы” з грубым парушэньнем нарматыўных актаў і заканадаўчай працэдуры і, нягледзячы на ​​рэзкую крытыку, падпісаны прэзыдэнтам на наступны дзень, 17 студзеня. Яны былі атрыманы падняцьцем рук, без выкарыстаньня сыстэмы «Рада» і без абмеркаваньня, а іх тэксты сталі даступныя толькі пасьля таго, як за іх прагаласавалі дэпутаты. Гэтыя законы абмяжоўвалі правы грамадзянаў, давалі дзяржаўным уладам больш свабоды для пакараньня пратэстоўцаў і накаваны на крыміналізацыю апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці. У выніку бітваў паміж пратэстоўцамі й паліцыяй у лютым 2014 году загінула каля 80 чалавек пачалася Рэвалюцыя годнасьці.

У лютым 2014 году была вернутая канстытуцыя ўзору 2004 году, якая дазваляла парлямэнцкай большасьцю зацьвердзіць імпічмэнт прэзыдэнта. 23 лютага Вярхоўная Рада абрала выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Аляксандра Турчынава, датэрміновыя выбары прэзыдэнта прызначаныя на 25 траўня гэтага ж году. Януковіч апынуўся на тэрыторыі Расеі, дзе даў некалькі прэс-канфэрэнцыяў і заявіў, што дагэтуль лічыў сябе прэзыдэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым; у якасьці легітымнага прэзыдэнта ён да самай інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Парашэнкі (гл. ніжэй) лічыўся Расеяй і некаторымі іншымі краінамі сьвету (напрыклад, Вэнэсуэлай).

У лютым—сакавіку 2014 году ўзброеныя прарасейскія актывісты пры падтрымцы неідэнтыфікаваных вайскоўцаў (пазьней прызнаных у якасьці расейскіх) пачалі захоп адміністрацыйных будынкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі. У выніку гэтага быў створаны самаабвешчаны ўрад АРК і Севастопалю на чале з Аксёнавым і Чалым адпаведна, на 16 сакавіка іх структурамі быў абвешчаны рэфэрэндум аб статусе АРК і Севастопалю. 17 сакавіка самаабвешчаныя ўлады АРК і Севастопалю аб’явілі, што на рэфэрэндуме большасьць галасоў атрымаў варыянт за ўваходжаньне ў склад Расеі, у гэты ж дзень з тэрыторыяў АРК і Севастопалю была абвешчаная г.зв. Рэспубліка Крым. На наступны дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама самаабвешчаныя кіраўнікі Аксёнаў ды Чалы падпісалі пагадненьне аб уваходжаньні Рэспублікі Крым у склад Расеі, яе тэрыторыя Расеяй дэ-факта была падзеленая на два суб’екты фэдэрацыі — Рэспубліку Крым (тэрытарыяльна адпавядае АРК) і места фэдэральнага значэньня Севастопаль (адпавядае ўкраінскай севастопальскай мескай радзе, што не ўваходзіць у АРК). Украінскім заканадаўствам, а таксама большасьцю краінаў сьвету прыход да ўлады Аксёнава й Чалава, рэфэрэндум і фактычная зьмена статусу гэтай украінскай тэрыторыі лічацца незаконнымі.

У канцы лютага 2014 году ў сувязі з імпічмэнтам Януковіча прэзыдэнцкія выбары былі перанесеныя з 2015 году на 25 траўня 2014 году, якія й адбыліся ў гэты тэрмін. Перамогу на выбарах у першым туры (больш за 50%) атрымаў пазапартыйны кандыдат, бізнэсмэн Пятро Парашэнка, інаўгурацыя якога адбылася 7 чэрвеня[10].

Зь лютага—красавіка гэтага ж году ў паўднёва-ўсходніх абласьцях Украіны праводзіліся прарасейскія мітынгі, якія ўрэшце ў красавіку перарасьлі ва ўзброеныя захопы адміністрацыяў Луганскае й Данецкае абласьцей, якія абвясьцілі сябе ўладай гэтых рэгіёнаў, у адказ на што Ўкраіна распачала антытэрарыстычную апэрацыю. 11 красавіка самаабвешчаныя ўлады двух рэгіёнаў абвясьцілі незалежнасьць г.зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік, пасьля чаго быў адзначаны рэзкі рост вайсковага забесьпячэньня сэпаратыстаў, а таксама вялікая прысутнасьць наймітаў з Расеі ў зоне канфлікту, адзначаліся выпадкі агнявой падтрымкі сэпаратыстаў з боку памежных раёнаў Расеі. Цягам антытэрарыстычнай апэрацыі канстытуцыйны лад Украіны адноўлены прыкладна на трох чвэрцях тэрыторыі, раней узятай пад кантроль незаконнымі ўзброенымі прарасейскімі сэпаратысцкімі фармаваньнямі[11].

На датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у чэрвені 2014 году перамог Пётар Парашэнка, які прывёў краіну ў горшы стан за ўсіх папярэднікаў - парлямэнцкую апазыцыю, эканамічны крызыс, вайну. 20 чэрвеня было абвешчана аднабаковае тыднёвае перамір’е з адначасовым ультыматумам прарасейскім наймітам і мясцовым баевікам пакінуць краіну, пасьля чаго пачалося вызваленьне дзяржавы, якое было сарванае ўжо адкрытай узброенай агрэсыяй Расеі. З дапамогай заходніх краінаў Украіне ўдалося замарозіць вайну на лініі разьмежаваньня, а Расеі замацаваць пастаянны стан нявызначанасьці на Данбасе ў Менскіх пагадненьнях.

Эканамічная частка Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўрапэйскім зьвязам была падпісана 27 чэрвеня 2014 г. прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.[12] 1 студзеня 2016 году Ўкраіна далучылася да зоны зоны свабоднага разьвіцьця зь ЭЗ. Грамадзяне Ўкраіны атрымалі дазвол на бязьвізавы ўезд у Шэнгенскую зону на тэрмін да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага пэрыяду 11 чэрвеня 2017 году, а Пагадненьне аб асацыяцыі афіцыйна ўступіла ў сілу 1 верасьня 2017 году.[13]

Значныя дасягненьні на зьнешнепалітычнай арэне: падтрымка антырасейскіх санкцый, атрыманьне бязьвізавага рэжыму з краінамі Эўразьвяза ў спалучэньні зь неабходнасьцю пераадоленьня надзвычай складаных задач унутры краіны. Старыя мясцовыя ўлады таксама не хацелі ніякіх зьменаў: улады былі ачышчаны ад актывістаў антымайдану (люстрацыя), але часткова. Пачалася барацьба з карупцыяй, абмяжоўваючыся прысудамі дробным чыноўнікам і электроннымі дэклярацыямі, а новаствораныя НАБУ і НАЗК адзначыліся скандаламі ў сваёй працы. Судовая рэформа спалучалася з прызначэньнем старых, скампраметаваных судзьдзяў. Расьсьледаваньне злачынстваў супраць жыхароў Майдану зацягнулася. З мэтай процідзеяньня масавай ґлябальнай маскальскай антыўкраінскай прапагандзе ў ”інфармацыйнай вайне” было створана Міністэрства інфармацыйнай палітыкі, якое на працягу 5 гадоў, за выключэньнем забароны Лябараторыі Касьперскага, Dr.Web, 1С, Maіl.ru, Яндэкс і маскальскія сацыяльныя сеткі «Укантакце» альбо «Аднакласьнікі» і прапагандысцкія СЬМІ не паказалі эфэктыўнай працы. У 2017 годзе прэзыдэнт падпісаў закон ”Аб адукацыі”, які сустрэў супраціў прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў і пасварыўся з урадам Вугоршчыны.

19 мая 2018 г. Парашэнка падпісаў дэкрэт, які ўвёў у дзеяньне рашэньне Нацыянальнага савета па бясьпецы й абароне аб заключным тэрміне ўдзелу Ўкраіны ў статутных органах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.[14][15] Па стане на люты 2019 г. Украіна мінімізавала сваю частку ў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў да крытычнага мінімуму й фактычна завяршыла яе вывад. Вярхоўная Рада Ўкраіны не ратыфікавала доступ, і Ўкраіна ніколі не была членам СНД.[16]

Генэральны(недаступная спасылка) сакратар НАТА Енс Стольтэнбэрг і Пятро Парашэнка, 10 ліпеня 2017 г.

21 лютага 2019 году ў Канстытуцыю Ўкраіны былі ўнесены зьмяненьні, нормы аб стратэгічным курсе Ўкраіны на сяброўства ў Эўрапэйскім зьвязе й НАТА замацаваны ў прэамбуле Асноўнага закона, трох артыкулах і пераходных палажэньнях.[17]

Зацягваньне з продажам уласнай кандытарскай фабрыкі ў Ліпецкай вобласьці Расеі, скандал з выкарыстаньнем афшораў для мінімізацыі выплачаных падаткаў (Panamagate) таксама не спрыялі высокаму рэйтынгу прэзыдэнта. Нават гістарычнае набыцьцё аўтакефаліі ад Усяленскага патрыярха Барталамея І (Томас) і стварэньне незалежнай Праваслаўнай Царквы Ўкраіны не дапамаглі аднавіць страчаны давер да ўкраінцаў. Гэта быў адзін з самых эфэктыўных пяці гадоў украінскага дзяржаўнага будаўніцтва, але й адзін з самых супярэчлівых, калі прэзыдэнту давялося пераадольваць надзённыя выклікі сучаснасьці, не ў стане парваць зь мінулым.

21 красавіка 2019 г. у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог актор і шоумен Уладзімір Зяленскі, якому ўдалося кансалідаваць пратэстныя настроі розных палітычных спэктраў вакол уласнай харызматычнай асобы й атрымаць 73,23% галасоў. 20 мая адбылася цырымонія інаўгурацыі, пасьля чаго Зяленскі абвясьціў аб роспуску Вярхоўнай Рады й прызначыў датэрміновыя выбары. Датэрміновыя парлямэнцкія выбары 21 ліпеня дазволілі новастворанай прапрэзыдэнцкай партыі ”Слуга народа” атрымаць абсалютную большасьць месцаў упершыню ў гісторыі незалежнай Украіны (248). Сьпікерам парлямэнта абраны старшыня партыі Дзьмітрый Разумкоў. Большасьць змагла сфармаваць урад самастойна, без стварэньня кааліцый, і зацьвердзіць Аляксея Гончарука прэм’ер-міністрам.[18] 4 сакавіка 2020 году з -за падзеньня ВУП на 1,5% (замест павелічэньня на 4,5% на момант выбараў) Вярхоўная Рада звольніла ўрад Ганчарука, а Дзяніс Шмыгаль[19] стаў новым прэм’ер-міністрам.[20]

3 сакавіка 2020 году ва Ўкраіне быў зафіксаваны першы выпадак заражэньня коронавірусам COVІD-19.[21] Кожны дзень Міністэрства аховы здароўя публікуе новую інфармацыю аб распаўсюджваньні пандэміі. З -за карантынных абмежаваньняў у краіне ўзмацніўся эканамічны крызыс, колькасьць афіцыйна беспрацоўных павялічылася на 67%.

28 ліпеня 2020 г. у Любліне Летува, Польшча й Украіна стварылі ініцыятыву «Люблінскі трыкутнік», якая накавана на стварэньне далейшага супрацоўніцтва паміж трыма гістарычнымі краінамі Рэчы Паспалітай і далейшую інтэграцыю Ўкраіны й уступленьне ў ЭЗ і НАТА.[22]

2 лютага 2021 году ўказ прэзыдэнта забараніў тэлевізійнае вяшчаньне прамаскальскіх тэлеканалаў 112 Ukraіne, NewsOne і ZІK.[23][24] Рашэньнем Савета нацыянальнай бясьпекі й абароны й Указам прэзыдэнта ад 19 лютага 2021 г. былі ўведзеныя санкцыі супраць 8 фізычных і 19 юрыдычных асоб, у тым ліку прамаскальскага палітыка Пуціна й хроснага бацькі Пуціна Віктара Мядзьведчука й яго жонкі Аксаны Марчанка.[25][26]

23 лютага 2021 г. ва Ўкраіне былі зарэгістраваны 2 вакцыны супраць коронавірусу: AstraZeneca і Pfіzer – BіoNTech.[27][28] 24 лютага першы чалавек быў прышчэплены.[29]

(недаступная спасылка)Прэзыдэнт Грузыі Саламе Зурабішвілі, прэзыдэнт Малдовы Мая Санду, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі й старшыня Эўрапэйскай рады Шарль Мішэль падчас Батумскай міжнароднай канфэрэнцыі 2021 году. У 2014 годзе ЕС падпісаў пагадненьні аб асацыяцыі з усімі трыма дзяржавамі.

На саміце ў Брусэлі ў чэрвені 2021 году лідэры НАТА паўтарылі рашэньне, прынятае на саміце ў Бухарэсьце 2008 году, паводле якога Ўкраіна стане членам Альянсу з Плянам дзеяньняў па сяброўстве (ПДЧ) як неад’емнай часткай працэсу й правам Украіны вызначаць сваю будучыню й зьнешняя палітыка, вядома, без умяшаньня звонку.[30]

17 мая 2021 году была ўтворана Асацыяванае трыа шляхам падпісаньня сумеснага мемарандума паміж міністрамі замежных справаў Грузыі, Малдовы й Украіны. Асацыяванае трыа — гэта трохбаковы фармат для пашырэньня супрацоўніцтва, каардынацыі й дыялёгу паміж трыма краінамі (якія падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі зь ЭЗ) па пытаньнях агульнага інтарэсу, зьвязаных з эўрапэйскай інтэграцыяй. Усходняга партнэрства й абавязацельстваў па далучэньні да Эўрапэйскага зьвяза.[31] Па стане на 2021 год, Украіна рыхтуецца афіцыйна падаць заяўку на ўступленьне ў ЭЗ у 2024 годзе, каб далучыцца да Эўрапэйскага Зьвяза ў 2030-я гады.[32]

Прыродныя ўмовы

Украіна разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Эўрапейскай раўніны, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Найвышэйшы пункт Украіны — гара Гавэрла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Раман-Кош (1545 м).

Найважнейшымі мінэральнымі багацьцямі Ўкраіны зьяўляюцца вугаль (Данбас), жалезныя (Крывы Рог, Крамянчуг, Запарожжа, Керчанская пярэспа) і марганцавыя (Нікапаль) руды, а таксама руды каляровых мэталаў (Запароская вобласьць). На паўночным усходзе і ў Перадкарпацьці ёсьць радовішчы нафты і газу, а таксама калійных соляў. Хімічная сыравіна прадстаўлена солямі рознага паходжаньня (заліў Сіваш у Азоўскім моры) і прыроднай серай (Роздал у Львоўскай вобласьці). На поўдні краіны ёсьць вялікія радовішчы крэйды і кааліну.

У кліматычных адносінах раўнінная тэрыторыя Ўкраіны падзяляецца на тры зоны. На поўначы, у Палесьсі, дзе разьмяшчаецца зона зьмешаных лясоў, лета прахалоднае, зіма сьнежная і мяккая. Шырокая паласа лесастэпу, якая ляжыць у цэнтры краіны, адрозьніваецца спрыяльным умерана кантынэнтальным кліматам з прахалоднай зімой і цёплым летам, што робіць гэты рэгіён найболей спрыяльным для пражываньня людзей і вядзеньня гаспадаркі. Разьмешчаная на поўдні зона стэпу адрозьніваецца найбольшай кантынэнтальнасьцю, гарачым сухім летам і маласьнежнай зімой.

Своеасаблівы клімат горных раёнаў Украіны. Паўднёвы бераг Крыму мае субтрапічны міжземнаморскі клімат зь вільготнай зімой і засушлівым летам. Украінскія Карпаты адрозьніваюцца ўмерана кантынэнтальным кліматам зь вільготнай мяккай зімою і негарачым летам. Найбольшая колькасьць ападкаў фіксуецца ў Карпатах (да 2000 мм у год), найменшае ў Заходнім Крыме (каля 300 мм у год).

Галоўная рака Ўкраіны — Дняпро. Перасякаючы Ўкраіну з поўначы на поўдзень, яна дзеліць краіну на дзьве прыкладна роўныя часткі. Іншыя буйныя рэкі — Днестр і Паўднёвы Буг. Праз дэльту Дунаю праходзіць мяжа Ўкраіны з Румыніяй.

На тэрыторыі Ўкраіны знаходзіцца больш за 3 тысячы азёраў, у асноўным дробных, плошчаю да 0,1 км². Большая іх частка разьмешчана ў Палесьсі, на поўначы краіны. У Адэскай вобласьці, каля Дунаю, знаходзіцца група азёраў, якія сфармаваліся як затопленыя вусьці прытокаў Дунаю. Найбольшае возера Ўкраіны — Сасык (Кундук) (210 м²) у Адэскай вобласьці. Найглыбейшае возера краіны — Сьвіцязь (55 м), найбольшае з Шацкіх азёраў, што знаходзяцца ў Валынскай вобласьці. На Дняпры створаныя вадасховішчы (Кіеўскае і інш.).

Нягледзячы на сваю шматлікасьць, рэкі Ўкраіны пераважна малаводныя, за выняткам Дняпра, таму краіна адчувае недахоп водных рэсурсаў. Асабліва бедныя воднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход Украіны і Крымскі паўвостраў. На горных жа рэках у Карпатах часта здараюцца паводкі.

Дзьве траціны тэрыторыі Ўкраіны пакрытыя ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі. На поўначы краіны пераважаюць шэрыя лясныя ды дзярнова-падзолістыя глебы, у сухіх стэпах поўдню — каштанавыя.

На раўніннай частцы краіны выдзяляюцца тры прыродныя зоны: лясная (на поўначы), лесастэпавая (у сярэдняй частцы) і стэпавая (на поўдні).

Лясной зоне ўласьцівыя мяшаныя і шыракалістыя лясы зь белай піхтай, хвояй, букам і дубам. У лесастэпах пераважае дуб. У стэпах найбольш пашыраныя злакавыя травы: тыпчак, кавыль, цімафееўка, пырнік. У Карпатах расьце бук, дуб, елка, піхта, у Крымскіх гарох — бук, дуб, сасна, ядловец. На паўднёвым беразе Крыму шмат паркаў з рознымі відамі міжземнаморскай флёры: кедры, кіпарысы і інш.

Ва Ўкраіне жывуць каля 28 тысячаў розных відаў жывёлаў, у тым ліку 101 від сысуноў, 350 відаў птушак, 21 від паўзуноў, 19 відаў земнаводных і больш за 200 відаў рыб. У лясах жывуць мядзьведзі, зайцы, дзікі, лісіцы, рысі, цецярукі, арлы, ястрабы, совы. У лесастэпах сустракаюцца алені, дзікі, ваўкі, таксама грызуны. Для стэпаў найбольш характэрныя грызуны і палявыя птушкі.

Ва Ўкраіне існуюць 16 запаведнікаў, у якіх захоўваецца прырода ўкраінскіх лясоў, стэпаў і гор. Найбольш вядомыя Асканія-Нова, Украінскі стэпавы, Крымскі.

Насельніцтва

Агульныя зьвесткі

Агульная колькасьць насельніцтва Ўкраіны, паводле зьвестак перапісу 2001 году, складае 48 млн 457 тыс. чалавек. Гэта на 3 мільёны менш, чым у 1989 годзе, калі праводзіўся папярэдні перапіс.

Гарадзкое насельніцтва складае 32,6 млн чалавек або 67,2% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Суадносіны між гарадзкім і сельскім насельніцтвам з 1989 году не зьмяніліся.

Колькасьць гарадоў ва Ўкраіне — 454; гэта на 20 болей, чым у 1989 годзе. Ва Ўкраіне 5 гарадоў з насельніцтвам больш за мільён жыхароў: Кіеў, Харкаў, Дніпро, Данецк і Адэса.

Дынаміка зьмены векавога складу насельніцтва за апошняе дзесяцігодзьдзе была абумоўленая зьніжэньнем нараджальнасьці й зьніжэньнем сярэдняй працягласьці жыцьця. Праз гэтыя фактары зьнізілася доля жыхароў як наймалодшага, так і найстарэйшага (больш 80 гадоў) узросту. Адбываецца працэс старэньня насельніцтва.

Нацыянальны й моўны склад

Нацыянальны склад насельніцтва Ўкраіны ў параўнаньні з 1989 годам зьмяніўся на карысьць тытульнай нацыі: 37,5 млн, або 77,8% жыхароў назвалі сябе ўкраінцамі, што на 5% больш, чым у 1989 годзе. Другім па колькасьці народам застаюцца расейцы: у 2001 годзе іх было 8,3 млн, або 17,3% (у 1989 годзе — 22,1%). Колькасьць беларусаў зьменшылася ў параўнаньні з 1989 годам больш чым на 50%, але яны застаюцца трэцім па колькасьці народам Украіны: 275,8 тыс. жыхароў. Найбольш павялічылася за пэрыяд з 1989 па 2001 год колькасьць крымскіх татараў: у 2001 годзе іх было 248,2 тыс. чалавек — гэта ў 5,3 разоў больш, чым у 1989 годзе. Найбольшы адток насельніцтва адбыўся сярод габрэяў: у 2001 годзе іх засталося 103,6 тыс. — амаль у 5 разоў менш, чым у 1989 годзе.

Доля насельніцтва, якія назвалі ўкраінскую мову роднай (2001)
Дыялекты ўкраінскай мовы

Усяго паводле зьвестак перапісу 2001 году ва Ўкраіне пражывалі прадстаўнікі 130 розных нацыянальнасьцяў.

Насельніцтва розных нацыянальнасьцяў нераўнамерна разьмеркаванае па тэрыторыі Ўкраіны.

Украінцы складаюць большасьць ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя гораду Севастопалю (дзе іх 22,4%) і Крыму (24,3%).

Доля расейскага насельніцтва найбольшая ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах: Севастопаль — 71,6%, Крым — 58,3%, Луганская вобласьць — 39%, Данецкая вобласьць — 38,2%; найменшая — у заходніх рэгіёнах: Ровенская вобласьць — 2,6%, Валынская — 2,4%, Івана-Франкоўская — 1,8%, Тарнопальская — 1,2%.

Амаль ва ўсіх рэгіёнах Украіны ўкраінцы й расейцы зьяўляюцца дзьвюма найбольшымі паводле колькасьці народамі. Выключэньнямі зьяўляюцца:

  • Закарпацкая вобласьць. Тут другой па колькасьці жыхароў нацыянальнасьцю пасьля ўкраінцаў зьяўляюцца вугорцы: 151,5 тыс.; гэта 12,1% насельніцтва вобласьці й 97% колькасьці ўкраінскіх вугорцаў. Трэція па колькасьці румыны: 2,6% насельніцтва вобласьці;
  • Чарнавіцкая вобласьць. Другой і трэцяй па колькасьці насельнікаў нацыянальнасьцямі зьяўляюцца адпаведна румыны (114,6 тыс. — гэта 12,5% насельніцтва вобласьці 76% усіх румынаў Украіны) і малдаване (67,2 тыс. — 7,3% насельніцтва вобласьці).

Даволі шматнацыянальнай зьяўляецца таксама Адэская вобласьць. Тут жыве 150,6 тыс. баўгараў (6,1% насельніцтва вобласьці й 74% колькасьці ўкраінскіх баўгараў), 123,7 тыс. малдаванаў (адпаведна 5% і 48%), а таксама 27,6 тыс. гагавузаў (1,1% і 87%).

У Крыме жыве 98% крымскіх татараў Украіны; тут яны складаюць 12% насельніцтва.

У Данецкай вобласьці пражываюць 77,5 тыс. грэкаў — гэта 85% ўсяго грэцкага насельніцтва Ўкраіны. Тут іх доля складае 1,6%.

67,5% насельнікаў Украіны назвалі ўкраінскую мову роднай. 29,6% назвалі такой расейскую мову. Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):

Народы2001 г.1989 г.
Украінцы77,872,7
Расейцы17,322,1
Беларусы0,60,9
Малдаване0,50,6
Крымскія татары0,50,0
Баўгары0,40,5
Вугорцы0,30,4
Румыны0,30,3
Палякі0,30,4
Габрэі0,20,9

Украінскую мову ў 2001 годзе назвалі роднаю 67,5% насельніцтва, што на 2,8 адсоткавага пункту больш, чым падчас перапісу 1989 г. Расейскую мову вызначылі як родную 29,6% насельніцтва, у параўнаньні зь мінулым перапісам гэты паказчык зьменшыўся на 3,2 пункты. Частка іншых моваў склала 2,9%, апошні паказчык вырас на 0,4 адсоткавага пункту. Украінская мова ў найбольшай ступені распаўсюджаная на захадзе, поўначы, цэнтры краіны, а таксама ў сельскай мясцовасьці ўсходу й поўдня Ўкраіны. У мескай мясцовасьці поўдня й усходу, а таксама сярод расейскай грамады распаўсюджаная расейская мова. Акрамя гэтых моваў, ва Ўкраіне пражываюць вялікія грамады носьбітаў такіх моваў як вугорская, румынская, малдоўская, польская, крымскататарская, баўгарская й беларуская — носьбіты гэтых моваў у асноўным сканцэнтраваныя ля мяжы з уласнымі дзяржавамі (за выключэньнем польскай, баўгарскай і крымскататарскай).

Дэмаграфія

Украіна перажывае дэмаграфічны крызіс, выкліканы нізкай нараджальнасьцю (9,55 народжаных на 1000 чалавек) і высокай сьмяротнасьцю (15,93 памерлых на 1000 чалавек).

У пэрыяд 1991—2004 імігравала ва Ўкраіну 2,2 млн чалавек, эмігравала 2,5 млн чалавек (у тым ліку 1,9 млн выехала ў іншыя былыя савецкія рэспублікі).

Больш за 2/3 насельніцтва жыве ў гарадох. Найбуйнейшыя гарады: Кіеў, Харкаў, Дніпро, Адэса, Данецк, Львоў. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва ў Данецкай і Днепрапятроўскай абласьцях.

Месца Горад Вобласьць Насельніцтва Месца Горад Вобласьць Насельніцтва
1 Кіеў Кіеў 2 611 327 11 Луганск Луганская 463 097
2 Харкаў Харкаўская 1 470 902 12 Макееўка Данецкая 389 589
3 Дніпро Днепрапятроўская 1 065 008 13 Сімфэропаль Крым 358 108
4 Адэса Адэская 1 029 049 14 Віньніца Віньніцкая 356 665
5 Данецк Данецкая 1 016 194 15 Севастопаль Севастопаль 342 451
6 Запарожжа Запароская 815 256 16 Хэрсон Хэрсонская 328 360
7 Львоў Львоўская 732 818 17 Палтава Палтаўская 317 998
8 Крывы Рог Днепрапятроўская 668 980 18 Чарнігаў Чарнігаўская 304 994
9 Мікалаеў Мікалаеўская 514 136 19 Чаркасы Чаркаская 295,414
10 Марыюпаль Данецкая 492 176 20 Сумы Сумская 293,141

Дамінуючай рэлігіяй ва Ўкраіне зьяўляецца хрысьціянства. Большасьць вернікаў належыць да Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (каля 50%) і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (26,1%). Да Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы належаць 8%, Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — каля 7%, да Рымска-каталіцкай царквы — 2,2%.

Узброеныя сілы

Пасьля распаду Савецкага Саюзу і абвяшчэньня ў 1991 годзе незалежнасьці Ўкраіна ўспадкавала адну з найболей магутных груповак войскаў у Эўропе, абсталяваную ядзернай зброяй і досыць сучаснымі ўзорамі ўзбраеньня ды вайсковай тэхнікі. Ядзерная зброя ў 1990-х гадох перададзеная Расеі.

24 жніўня 1991 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла рашэньне пра ўзяцьце пад сваю юрысдыкцыю ўсіх разьмешчаных ва Ўкраіне вайсковых фармаваньняў Узброеных Сілаў СССР і пра стварэньне міністэрства абароны Ўкраіны.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Тэрыторыя Ўкраіны ўключае:

  • 24 вобласьці
  • 1 аўтаномную рэспубліку (Крым)
  • 454 гарады, у тым ліку 172 гарады абласнога (рэспубліканскага ў Крыме) падпарадкаваньня й 2 гарады дзяржаўнага падпарадкаваньня (Кіеў і Севастопаль)
  • 490 раёнаў
  • 118 раёнаў у гарадах
  • 889 пасёлкаў гарадзкога тыпу
  • 10 272 сельскія рады
  • 28 619 населеных пунктаў сельскага тыпу

Найбуйнейшай тэрытарыяльнай адзінкай Украіны зьяўляецца вобласьць. Падобны да абласнога статус мае аўтаномная рэспубліка (Крым) ды гарады дзяржаўнага падпарадкаваньня (Кіеў і Севастопаль), але гэты статус мае асаблівасьці, якія вызначаюцца асобнымі законамі. Аўтаномная Рэспубліка Крым мае ўласную канстытуцыю, якая, у прыватнасьці, вызначае падзел паўнамоцтваў між урадам Украіны і ўрадам аўтаноміі.

Вобласьці, аўтаномная рэспубліка, а таксама буйныя гарады Ўкраіны дзеляцца на раёны. Раёны вобласьцяў і аўтаномнай рэспублікі складаюцца зь сельскіх, мескіх і пасялковых радаў. Апрача таго, вобласьць і аўтаномная рэспубліка маюць гарады абласнога (рэспубліканскага) падпарадкаваньня (вядомыя як мескія рады, ня блытаць зь мескай радай у раёне), што не ўваходзяць у ніводны з раёнаў. Сярэдняя плошча раёну 1200 км², насельніцтва — 52 000 чалавек.

Старшыні абласных і раённых дзяржаўных адміністрацыяў прызначаюцца Прэзыдэнтам Украіны; старшыні гарадзкіх, пасялковых ды сельскіх радаў абіраюцца непасрэдна насельніцтвам адпаведных тэрытарыяльных адзінак. Старшыня (прэм’ер-міністар) Аўтаномнай Рэспублікі Крым прызначаецца Вярхоўнай Радай АРК і ўзгадняецца з Прэзыдэнтам Украіны.

Усяго ва Ўкраіне налічваецца 457 гарадоў, зь якіх 176 — абласнога значэньня, 279 — раённага значэньня і два маюць адмысловы статус. Таксама існуюць 866 пасёлкаў гарадзкога тыпу і 28 552 вёскі.

Геаграфія

Мапа Ўкраіны

Украіна займае плошчу 603,7 тыс. км² і зьяўляецца самай буйной краінай, што цалкам разьмешчаная ў Эўропе (эўрапейская плошча Расеі значна большая, але Расея разьмешчаная ў Эўропе толькі часткова). Плошча тэрытарыяльных вод Украіны — 20 тыс. км². Крайнія пункты Ўкраіны:

Геаграфічны цэнтар Украіны знаходзіцца ля мястэчка Добравялічкаўка Кіраваградзкай вобласьці.

Геаграфічныя суседзі Ўкраіны — Расея, Беларусь, Польшча, Славаччына, Вугоршчына, Румынія й Малдова. Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Ўкраіны — 6500 км. На поўдні Ўкраіна мае выхад да Чорнага й Азоўскага мораў.

Гара Гавэрла (Карпаты)

95% тэрыторыі Ўкраіны займаюць раўніны, у тым ліку 70% — нізіны і 25% — узвышша. На тэрыторыі Ўкраіны знаходзяцца два горныя масівы: Карпаты й Крымскія горы. На Керчанскім паўвостраве ёсьць брудавыя вулканы. Найвышэйшы пункт Украіны — гара Гавэрла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора.

Найглыбейшае возера Ўкраіны — Сьвіцязь (найбуйнейшае з Шацкіх азёраў, валынскае Палесьсе): 58,4 м. Найбуйнейшае возера Ўкраіны — Сасык (Кундук), Адэская вобласьць: 210 км²

Найдаўжэйшая рака Ўкраіны — Дняпро: 2285 км, па тэрыторыі Ўкраіны — 981 км. Іншыя буйныя рэкі — Днестр, Паўднёвы Буг. Гэтыя рэкі належаць да басэйну Чорнага мора. Тэрыторыю Ўкраіны кранаюць таксама басэйны Дунаю (басэйн Чорнага мора), Дону (басэйн Азоўскага мора) ды Заходняга Бугу (басэйн Балтыйскага мора).

Эканоміка

Паводле структуры СУП асноўную частку эканомікі Ўкраіны складае перапрацоўчая прамысловасьць (40,23% агульнага аб’ёму вырабу СУП). Сельская гаспадарка складае адпаведна 10,58%, транспарт і сувязь — 9,29%, гандаль — 8,83%.

Украіна — індустрыяльна-аграрная краіна. Найбольш разьвітымі галінамі прамысловасьці зьяўляюцца мэталюргія, энэргетыка (маюцца атамныя электрастанцыі і цэлы каскад гідраэлектрастанцыяў на рацэ Дняпро), машынабудаўніцтва, харчовая, а таксама хімічная і горназдабыўная прамысловасьці (здабыча вуглю, руды).

Найбольш разьвітыя ў эканамічным дачыненьні рэгіёны — Данбас (Данецкая вобласьць і Луганская вобласьць), Прыдняпроўе (Днепрапятроўская вобласьць і Запароская вобласьць), а таксама гарады Кіеў, Харкаў, Адэса і Львоў. Пасьля распаду СССР эканоміка незалежнай Украіны апынулася ў стане крызісу ў выніку разбурэньня каапэрацыі паміж прадпрыемствамі розных рэспублік СССР. Вынікам стала дэіндустрыялізацыя, якая, у адрозьненьне ад заходніх краінаў, ня мела постіндустрыяльнага характару і азначала гаспадарчы заняпад краіны. Заходняя Ўкраіна традыцыйна больш аграрны і турыстычны рэгіён краіны. Чалец Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (з траўня 2008).

Украіна валодае значнымі запасамі карысных выкапняў, у асноўным гэта вугаль, але ёсьць таксама запасы газу і нафты — Прыкарпацьце і Прычарнаморска-Крымская нафтагазавая вобласьць, уключаючы чарнаморскі шэльф (уласныя рэсурсы нафты пакрываюць ўнутраныя патрэбнасьці эканомікі на 15—20%, газу — на 25%). У цяперашні час нацыянальная вуглездабыўная прамысловасьць знаходзіцца ў стане крызісу: амаль 70% шахтаў падлягаюць закрыцьцю як стратныя.

Больш за палову тэрыторыі краіны займае ральля, шмат садоў. Спэцыялізацыя сельскай гаспадаркі: вырошчваньне збожжа, цукровых буракоў, сланечніку, на поўдні — садавіны і вінаграду.

Украіна мае шырокія магчымасьці для разьвіцьця індустрыі адпачынку і турызму: курорты на ўзьбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў, мінэральныя крыніцы Карпат і інш. Жамчужынай курортнай гаспадаркі зьяўляецца Паўднёвы бераг Крыму, дзе месьцяцца марскія і горныя курорты.

У 2014 годзе зьнешні доўг Украіны дасягнуў 140 млрд даляраў, што складала 80 % сукупнага ўнутранага прадукту. Пры гэтым, 8 грамадзянаў Украіны былі мільярдэрамі[33].

Рэгіянальны падзел

Тэрыторыя Ўкраіны падзяляецца на тры эканамічныя рэгіёны, якія не зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі краіны:

  • усходні (данецка-падняпроўскі). Тут сканцэтраваная асноўная частка цяжкой прамысловасьці, разьмешчаныя найбуйнейшыя прамысловыя цэнтры
  • заходне-цэнтральны. Найбольш разьвітая лёгкая й харчовая прамысловасьць
  • паўднёвы. Пашыранае судабудаваньне, партовая індустрыя, а таксама рэкрэацыйная дзейнасьць

Дзяржаўны лад

Украіна — парлямэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы, прэзыдэнт, выбіраецца ўсеагульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін.

Заканадаўчая галіна ўлады прадстаўлена 450-мясцовым парлямэнтам, Вярхоўнай Радай. Парлямэнт фармуе ўрад, Кабінэт міністраў, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам.

Вярхоўны суд — вышэйшы орган сыстэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. Канстытуцыйны кантроль ажыцьцяўляе Канстытуцыйны суд.

Культура

Для ўкраінскай нацыянальнай культуры вытворнай і базіснай зьяўлецца народная культура, на аснове якое паступова сфармаваліся прафэсійныя навука, літаратура, мастацтва. Адметнасьць украінскай культуры вызначылі таксама геаграфічныя ўмовы, асаблівасьці гістарычнага шляху, а таксама ўзаемадзеяньне зь іншымі этнакультурамі. Важным гістарычным этапам разьвіцьця культуры стала прыняцьце хрысьціянства ў X стагодзьдзі.

З прычыны цяжкасьцяў гістарычнага шляху Ўкраіны (мангола-татарскае заваяваньне ў XIII стагодзьдзі, польская экспансія ў XIV—XVI стагодзьдзях, залежнасьць ад Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў у XIX — пачатку XX стагодзьдзя) народная культура адыграла выключную ролю. Гэта адбылося таму, што ў XVI стагодзьдзі, калі фэадальна-баярская знаць успрыняла каталіцтва й польскую культуру, і да канца XVIII стагодзьдзя, калі вярхушка казацкае старшыны была русіфікаванай, украінскае грамадзтва разьвівалася ў значнай меры без паўнавартаснай нацыянальнай культурнай эліты.

Сапраўднымі творцамі й носьбітамі культуры працягвалі заставацца шырокія масы грамадзтва — сяляне, казакі, рамесьнікі. Украінская культура на працягу доўгіх пэрыядаў сваёй гісторыі разьвівалася як народная. У ёй вялікае месца займалі фальклёр, народныя традыцыі, якія дадавалі ёй асаблівыя зачараваньне й калярыт. Асабліва ярка гэта выявілася ў мастацтве — народных думах, песьнях, танцах, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Менавіта дзякуючы захоўваньню й працягу традыцыяў, карані якіх паходзяць да культуры Кіеўскай Русі, сталі магчымымі ўздым украінскай культуры ў XVI—XVII стагодзьдзях і культурнае адраджэньне ў XIX стагодзьдзі.

Разьвіцьцю нацыянальнае культуры сучаснае Ўкраіны перашкаджаюць эканамічныя цяжкасьці, якія краіна перажывае з самага пачатку свайго незалежнага існаваньня. Фінансавыя праблемы не дазваляюць павышаць тыражы ўкраінскіх выданьняў, камэрцыйная літаратура збольшага завозіцца з Расеі.

Крыніцы

  1. ^ Рада вярнула Канстытуцыю-2004 // Радыё Свабода. — 2004.
  2. ^ Апэратыўныя зьвесткі Укрстату
  3. ^ Basic Facts about Unraine Агульная інфармацыя пра краіну на сайце Ўкраінскага консульства ў Нью-Ёрку
  4. ^ Валентин Згурський: Правду про чорнобильську аварію в перші дні знали всього три людини: Горбачов, Рижков і я. Інтерв'ю 2013 року. Частини I—III, — Гордон, 27 жовтня 2016  (рас.)
  5. ^ Національна доповідь «20 років Чорнобильської катастрофи: погляд в майбутнє» (сторінка 8) Праверана 26 квітень 2018 г. Архіўная копія ад 4 березень 2016 г.
  6. ^ Про розгляд вимог студентів, які проводять голодування … | від 17.10.1990 № 402-XII
  7. ^ АКТ ПРОГОЛОШЕННЯ НЕЗАЛЕЖНОСТІ УКРАЇНИ Праверана 2019-07-29 г.
  8. ^ "Україні не потрібно виходити із СНД – вона ніколи не була і не є зараз членом цієї структури" Павло Клімкін
  9. ^ Порошенко опублікував указ про вихід України із міжнародних договорів СНД | Українська правда (pravda.com.ua)
  10. ^ Парашэнка прыняў прысягу, на інаўгурацыю прыляцеў Лукашэнка. Анлайн // Наша Ніва. — 2014.
  11. ^ Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне // Эўрарадыё. — 2013—2014.
  12. ^ EU signs pacts with Ukraine, Georgia and Moldova, BBC News (27 June 2014)
  13. ^ European Commission - EU-Ukraine Association Agreement fully enters into force (Press release)
  14. ^ Україна остаточно вийшла з СНД Праверана 2018-05-19 г.
  15. ^ Президент підписав Указ про остаточне припинення участі України у статутних органах СНД — Офіційне інтернет-представництво Президента України (укр.)  Праверана 2018-05-19 г.
  16. ^ "Україні не потрібно виходити із СНД – вона ніколи не була і не є зараз членом цієї структури" Павло Клімкін
  17. ^ The law amending the Constitution on the course of accession to the EU and NATO has entered into force | European integration portal (укр.) Праверана 2021-03-23 г.
  18. ^ Кабінет Міністрів України — Новим Прем'єр-міністром України став Олексій Гончарук (укр.) Праверана 2020-07-06 г.
  19. ^ Гончарука звільнили з посади прем'єра й відставили весь уряд (укр.) 2020-03-04 г. Праверана 2020-07-06 г.
  20. ^ Денис Шмигаль – новий прем’єр України (укр.) Праверана 2020-07-06 г.
  21. ^ В Україні зареєстрували перший випадок коронавірусу (укр.) Праверана 2020-07-06 г.
  22. ^ Lithuania, Poland and Ukraine Inaugurate ‘Lublin Triangle’
  23. ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №43/2021 (укр.) Праверана 2021-02-06 г.
  24. ^ Зеленський‌ ‌"вимкнув"‌ ‌112,‌ ‌ZIK‌ ‌і‌ ‌NewsOne‌ ‌з‌ ефіру. Що відомо‌ (укр.)  Праверана 2021-02-06 г.
  25. ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №64/2021 (укр.) Праверана 2021-02-20 г.
  26. ^ Зеленський ввів у дію санкції проти Медведчука (укр.) Праверана 2021-02-20 г.
  27. ^ МОЗ: в Україні зареєстрували вакцину Oxford/AstraZeneca (Covishield) (укр.) Праверана 2021-02-24 г.
  28. ^ В Україні зареєстрували вакцину Pfizer від COVID-19 – МОЗ (укр.) Праверана 2021-02-24 г.
  29. ^ В Україні вже вакцинували від коронавірусу першу людину: хто отримав щеплення (укр.) Праверана 2021-02-24 г.
  30. ^ NATO - News: Brussels Summit Communiqué issued by the Heads of State and Government participating in the meeting of the North Atlantic Council in Brussels 14 June 2021, 14-Jun.-2021
  31. ^ Україна, Грузія та Молдова створили новий формат співпраці для спільного руху в ЄС
  32. ^ У 2024 році Україна подасть заявку на вступ до ЄС
  33. ^ Аляксандар Шпакоўскі. Украінскі ўрок // Зьвязда : газэта. — 5 сакавіка 2014. — № 41 (27651). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі