Герб Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Украіны
Герб України
Герб Украіны
Герб Украіны
Апісаньне
Зацьверджаны 19 лютага 1992
Носьбіт Украіна Украіна
Тарча сіняга колеру з тонкай залатой акантоўкай
Іншыя элемэнты Залаты трызубец
Выкарыстаньне

Герб Украі́ны — адзін з чатырох афіцыйных сымбаляў Украіны. У сапраўдны момант існуе малы герб Украіны зацьверджаны 19 лютага 1992 году. Асноўным геральдычным сымбалем зьяўляецца трызубец (па-ўкраінску: тризуб).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі тэорыяў аб паходжаньні ўкраінскага гербу. Самая верагодная зь іх:

Трызубец у Кіеўскай Русі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трызубец Уладзімера Сьвятога

Старажытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасьці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) — трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч выкарыстоўваў у якасьці асабістага геральдычнага сымбаля на манэтах і пячатках трызубец.

Трызубец у УНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб УНР

Упершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у траўні 1920 году Ўсеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны.

Артыкул 20 Канстытуцыі Ўкраіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны ўсталёўваецца з улікам малога Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны і гербу Войска Запароскага законам, прыманым ня менш за двума трацінамі ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Галоўным элемэнтам вялікага Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны зьяўляецца Знак Княжай Дзяржавы Ўладзімера Вялікага (малы Дзяржаўны Герб Украіны).

Праект вялікага гербу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Ўладзімера (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запароскага), зьлева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіне-жоўтая стужка.[2]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Украінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў