Луганск
| Луганск лац. Łuhansk | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Луганская | ||||
| Першыя згадкі | 1795 | ||||
| Дата заснаваньня | 1795 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Сяргей Краўчанка | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 255 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 105 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°34′ пн. ш. 39°18′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 406 729 чал. (2018)[1] | ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова і расейская мова | ||||
| Этнахаронімы | луганчанин | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 642 | ||||
| Паштовы індэкс | 91001–91479 і 291001–291479 | ||||
| КОАТУУ | 4410100000 | ||||
| Нумарны знак | BB і НВ / 13 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | i-lug.gov.ua (укр.) | ||||
| Луганск на мапе Ўкраіны Луганск | |||||
Луга́нск (па-ўкраінску: Луганськ) — горад абласнога падпарадкаваньня ва Ўкраіне, адміністрацыйны цэнтар Луганскай вобласьці, самы ўсходні абласны цэнтар дзяржавы. Разьмешчаны ў сярэднім Паданцоўі, у месцы зьліцьця рэк Лугань і Альхоўкі. Паводле колькасьці насельніцтва Луганск займае 11-ы радок сярод гарадоў Украіны (паводле стану на 1 студзеня 2018 у горадзе пражывала 406 729 чалавек). Разам з прылеглымі раёнамі вобласьці горад фармуе 500 тысячную аглямэрацыю.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзяляецца на чатыры раёны:
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальны склад насельніцтва Луганскага гарадзкога савета (2001):
украінцы – 50.0%
расейцы – 47.0%
беларусы – 0.7%.
Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 20 404 | 71 006 | 214 607 | 274 520 | 382 774 | 763 047 | 496 813 | 463 097 | 406 729 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
|---|---|---|---|
| 13,72% | 85,33% | 0,17% | 0,06% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З дня заснаваньня і асабліва апошнія 40 гадоў Луганск разьвіваўся як горад з шматгаліновай прамысловасьцю. У структуры прамысловасьці пераважаюць энэргаёмістыя і фондаёмістыя вобласьці, на іхную долю прыпадае большая частка прамыслова-вытворчых фондаў.
Вядучая роля ў эканоміцы гораду Луганску належыць машынабудаваньню, прадстаўленым Луганскім цеплавозабудаўнічым заводам, Лугцэнтракуз ды іншымі. У Луганску вырабляюцца цеплавозы, трамваі, запасныя часткі для аўтамабіляў і трактароў. Горным машынабудаваньнем займаецца Луганскі энэргазавод. Сярод прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудаваньня прадстаўлена ТАА «НВФ Аэрамэх», адзін з асноўных заводаў ва Ўкраіне, які вырабляе абсталяваньне для ачысткі й каліброўкі збожжа.
Людзі, зьвязаныя з Луганскам
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай Шмацько (нарадзіўся ў 1943 годзе ў Данецкай вобласьці, УССР) — украінскі скульптар, мастак
- Уладзімер Даль (нарадзіўся ў 1801 годзе) — расейскі навуковец і пісьменьнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Луганск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў