Віктар Януковіч
Віктар Януковіч лац. Viktar Janukovič | |
па-ўкраінску: Віктор Федорович Янукович | |
4-ы прэзыдэнт Украіны | |
---|---|
25 лютага 2010 — 22 лютага 2014 | |
Прэм’ер-міністар: |
Юлія Цімашэнка Мікола Азараў |
Папярэднік: | Віктар Юшчанка |
Наступнік: | Аляксандар Турчынаў (в. а.) |
17-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
4 жніўня 2006 — 18 сьнежня 2007 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | Юры Еханураў |
Наступнік: | Юлія Цімашэнка |
13-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
21 лістапада 2002 — 5 жніўня 2005 | |
Прэзыдэнт: | Леанід Кучма |
Папярэднік: | Анатоль Кінах |
Наступнік: | Мікола Азараў |
Прэтэндэнт на пасаду Прэзыдэнта Украіны (Нелегітымны) | |
22 лютага 2014 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 ліпеня 1950[1][2][3] (74 гады) |
Партыя: | Партыя рэгіёнаў |
Сужэнец: | Людміла Януковіч[d][4] |
Дзеці: | Віктар Януковіч[d][4] і Аляксандар Януковіч[d][4] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ві́ктар Фёдаравіч Януко́віч (па-ўкраінску: Віктор Федорович Янукович; нар. 9 ліпеня 1950 году) — чацьверты прэзыдэнт Украіны (зь лютага 2010 да 22 лютага 2014 г.[5][6]), прэм’ер-міністар Украіны (з жніўня 2006 па сьнежань 2007), лідэр Партыі рэгіёнаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Янакіеве Данецкай вобласьці. Бацька Віктара быў машыністам паравоза, а маці — мэдсястра — памерла, калі Віктару не было і двух гадоў. Род Януковічаў паходзіць зь сяла Янукі Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Тут жыў дзед Віктара Ўладзімер, які пад час Першай сусьветнай вайны накіраваўся ў Данбас на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне. Януковіч рос сіратой. У сваёй біяграфіі ён не прыхоўвае, што ў 1968 годзе быў асуджаны і накіраваны ў калёнію для непаўнагадовых. У 1969 годзе пачаў працаваць рабочым у газавым цэху Янакіеўскага мэталюргічнага заводу. У 1970 г. быў зноў асуджаны. У 1972 г. пачаў працаваць электрыкам аўтабазы ВА «Арджанікідзэвугаль». У 1973 г. завочна закончыў Янакіеўскі горны тэхнікум.
У 1974—1980 гг. навучаўся завочна ў Данецкім політэхнічным інстытуце па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка». Адразу пасьля заканчэньня ўступіў у партыю і быў прызначаны дырэктарам аўтабазы. У 1982 г. быў абраны дэпутатам Карла-Марксаўскай сельскай рады гораду Янакіева.
Да студзеня 1994 г. Януковіч працаваў намесьнікам дырэктара з матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня і транспарту Данецкага дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня вугальнай прамысловасьці, гендырэктарам аб’яднаньня прадпрыемстваў «Данбастрансрамонт». У 1994 г. некалькі месяцаў займаў пасаду гендырэктара вытворчага аб’яднаньня прамысловага транспарту вугальнай прамысловасьці «Укрвуглепрамтранс», а ў верасьні гэтага ж году быў прызначаны гендырэктарам Данецкага тэрытарыяльна-вытворчага аб’яднаньня аўтатранспарту.
У 1996 г. Януковіч быў прызначаны намесьнікам кіраўніка Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, а ў траўні 1997 г. стаў яе кіраўніком. Адначасна ён быў дэпутатам абласной рады, у 1999—2001 быў яе старшынём.
У 2001 г. скончыў Украінскую Акадэмію зьнешняга гандлю па спэцыяльнасьці «міжнароднае права», атрымаў званьні доктара эканамічных навук ды прафэсара.
21 лістапада 2002 г. Януковіч быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.
20 красавіка 2003 г. быў абраны старшынём Партыі Рэгіёнаў. Быў кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2004 году. Яго падтрымаў папярэдні прэзыдэнт Леанід Кучма. У другім туры выбараў ён 21 лістапада 2004 г. ён атрымаў перамогу, але пасьля скасаваньня вынікаў гэтага галасаваньня (з-за падазрэньня ў фальсыфікацыях) прайграў Віктару Юшчанку на паўторных выбарах 26 сьнежня 2004 году. Пасьля гэтага стаў лідэрам украінскай апазыцыі.
Януковіч стаяў на чале выбарчага сьпісу Партыі Рэгіёнаў на выбарах 2006 году. Быў абраны народным дэпутатаў, а ягоная партыя атрымала найбольшую колькасьць дэпутацкіх месцаў.
У ліпні 2006 г. быў прапанаваны на пасаду прэм’ер-міністра ад Антыкрызіснай кааліцыі, якую стварылі Партыя Рэгіёнаў, Сацыялістычная ды Камуністычная партыі. 4 жніўня 2006 г. зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.
22 лютага ўкраінскі парлямэнт прыняў пастанову, якой канстатаваў, што прэзыдэнт неканстытуцыйным чынам самаўхіліўся ад ажыцьцяўленьня канстытуцыйных паўнамоцтваў і ёсьць такім, які не выконвае свае абавязкі. Улічваючы самавольнае зьнікненьне прэзыдэнта, Вярхоўная Рада Ўкраіны прызначыла на 25 траўня датэрміновыя выбары прэзыдэнта і праз два дні выдала ордэр на арышт Януковіча, абвінаваціўшы яго ў «масавых забойствах цывільнага насельніцтва».
Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, парлямэнт Украіны не адхіляў прэзыдэнта ад пасады, а толькі канстатаваў незаконныя ўцёкі кіраўніка дзяржавы (ягонае самаўхіленьне), у выніку якіх ён дэ-факта перастаў выконваць свае абавязкі[7]. Не зважаючы на гэта, 28 лютага гэтага ж году Віктар Януковіч, апынуўшыся тэрыторыі Расеі, заявіў, што ён дагэтуль лічыць сябе прэзыдэнтам краіны[8].
Адмываньне грошай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 красавіка 2017 году набыло моц рашэньне Краматорскага гарадзкога суду аб канфіскацыі 1,5 млрд даляраў ЗША з рахункаў атачэньня Віктара Януковіча, якія вывелі за мяжу пераважна з прадпрыемстваў Данецкай вобласьці. 3 траўня 2021 году ў тэлеперадачы «Неафіцыйная размова» на тэлеканале «Дом» намесьнік міністра замежных справаў Украіны Яўген Енін паведаміў пра вяртаньне згаданых сродкаў у дзяржаўны бюджэт Украіны, зь якіх 1,3 млрд $ склалі наяўныя грошы і 200 млн $ — дзяржаўныя аблігацыі Ўкраіны ў 7 прадпрыемстваў Кіпру[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Ray M. Viktor Yanukovych // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Wiktor Janukowitsch // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Davos 2014 Participant List
- ^ а б в Viktor Yanukovych // https://www.europarl.europa.eu/meetdocs/2004_2009/documents/dv/cvyanukovy/cvyanukovych.pdf (анг.)
- ^ http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/radan_gs09/ns_golos?g_id=3863 Постанова про усунення і результати голосування по ній на сайті верховної ради України (укр.)
- ^ Рада усунула Януковича — на сайті Української правди (укр.)
- ^ Верховна Рада України ухвалила Постанову «Про самоусунення Президента України від виконання конституційних повноважень та призначення позачергових виборів Президента України» // rada.gov.ua (укр.)
- ^ Радыё Свабода. Януковіч: «Ніхто мяне не скідаў» // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ Ва ўкраінскі бюджэт вярнулі $1,3 мільярда наяўнымі, якія належалі Януковічу // Партал «Наша ніва», 4 траўня 2021 г. Праверана 5 траўня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (укр.) (рас.) (анг.)
- Сайт Партыі Рэгіёнаў (рас.)
Папярэднік Віктар Юшчанка |
Прэзыдэнт Украіны 25 лютага 2010 — 22 лютага 2014 |
Наступнік Пятро Парашэнка |
|
|
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Данецкай вобласьці
- Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна РПЦ вялебнага Сергія Раданескага
- Кавалеры ордэна РПЦ сьвятога вернага князя Данііла Маскоўскага
- Ганаровыя чыгуначнікі
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» I ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» II ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі»
- Кавалеры ордэна Хасэ Марці
- Заслужаныя працаўнікі транспарту Ўкраіны
- Прэзыдэнты Ўкраіны
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны
- Прэм’ер-міністры Ўкраіны
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 5-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 6-га скліканьня
- Сябры КПСС
- Сябры Партыі рэгіёнаў Украіны
- Ганаровыя грамадзяне Данецкай вобласьці