Праваслаўная царква Ўкраіны
Каардынаты: 50°27′20″ пн. ш. 30°31′21″ у. д. / 50.45556° пн. ш. 30.5225° у. д.
Праваслаўная царква Ўкраіны | |
укр. Православна церква України | |
Абрэвіятура | ПЦУ |
---|---|
Папярэднік | Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква |
Дата ўтварэньня | 15 сьнежня 2018 (2 гады таму) |
Юрыдычны статус | рэлігійнае аб’яднаньне |
Штаб-кватэра | Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр |
Месцазнаходжаньне | Кіеў |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Украіна |
Сяброўства | 6850 прыходаў (2019 г.) |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Кіеўскі мітрапаліт | Епіфаній (Думенка) |
Кіроўны орган | Сабор |
Матчына кампанія | Сусьветны патрыярхат Канстантынопалю |
Сайт | pomisna.info |
Праваслаўная царква Ўкраіны — хрысьціянская царква Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 2018 году.
Трымаецца юліянскага календара[1].
Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Прадстаўленьне аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве
11 кастрычніка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю (СПК; Турэччына) зацьвердзіў пастанову аб намеры надаць аўтакефалію Праваслаўнай царкве Ўкраіны[2]. У рамках пастановы скасавалі Сынадальны ліст 1686 году, паводле якога Кіеўскую мітраполію перайшла пад кіраваньне Маскоўскага патрыярхату. Таксама аднавілі ў чыне кіеўскага патрыярха Філярэта і зьверхніка УАПЦ Макарыя[3]. 29 лістапада 2018 году Сынод СПК ухваліў праект Статуту ПЦУ[4]. 5 сьнежня 2018 году сусьветны патрыярх Варфаламей І падпісаў запрашэньне на Аб’яднаўчы сабор Праваслаўнай царквы Ўкраіны, які прызначылі на 15 сьнежня ў Сафійскім саборы Кіева. На сабор запрасілі ўладыкаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП), Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату[5].
15 сьнежня 2018 году Аб’яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў зацьвердзіў Статут ПЦУ і адпаведна назву Праваслаўная царква Ўкраіны, а таксама абраў кіеўскім мітрапалітам 39-гадовага Епіфанія[6], які са сьнежня 2017 году быў пераяслаўскім мітрапалітам УПЦ КП. 5 студзеня 2019 году ў канстантынопальскім Саборы сьвятога Юрыя патрыярх Варфаламей падпісаў Томас аб аўтакефаліі ПЦУ. Томас папярэдне каліграфічна аформілі на пэргаміне ў Ксэнафонцьеўскім манастыры на Атоне. У нядзелю 6 студзеня на сьвята Богаяўленьня томас перадалі кіеўскаму мітрапаліту Епіфанію. Падчас набажэнства на Раство 7 студзеня падпісаны скрутак выставілі ў Сафійскім саборы Кіева[7]. Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, 7 студзеня Сафійскі сабор наведала прынамсі 150 000 вернікаў[8]. 9 студзеня томас вярнулі ў Стамбул, дзе яго падпісалі ўсе сябры Сыноду СПК, пасьля чаго перавезьлі назад ва Ўкраіну на пастаяннае захоўваньне[9].
30 студзеня 2019 году Міністэрства юстыцыі Ўкраіны паставіла на дзяржаўны ўлік рэлігійнае аб’яднаньне «Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы» па адрасе: Кіеў, Трохсьвяціцельская вул., д. 6 (Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр). 3 лютага 2019 году мітрапаліт Епіфаній узышоў на пасад зьверхніка ПЦУ падчас набажэнства ў Сафійскім саборы Кіева[10]. На 19 сакавіка 2019 году да Праваслаўнай царквы Ўкраіны далучылася звыш 500 прыходаў Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне[11].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Захар Шчарбакоў. Праваслаўныя сьвяткуюць Раство // БелаПАН, 7 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Канстантынопальскі патрыярхат у Стамбуле распачаў працэдуру наданьня ўкраінскай царкве аўтакефаліі // Белтэлерадыёкампанія, 11 кастрычніка 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Сусьветны патрыярхат: Аб’яднальны сабор ва Ўкраіне адбудзецца ў сьнежні // Газэта «Зьвязда», 19 лістапада 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Сусьветны патрыярхат зацьвердзіў праект статута Ўкраінскай памеснай царквы // Эўрарадыё, 29 лістапада 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Стала вядома, калі адбудзецца Аб’яднаўчы сабор Украінскай праваслаўнай царквы // Газэта «Новы час», 5 сьнежня 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Стала вядома афіцыйная назва новай царквы ва Ўкраіне // Газэта «Зьвязда», 15 сьнежня 2018 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы // Газэта «Зьвязда», 5 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Вікторыя Лаўнікевіч. Томас у Кіеве: немагчымае магчыма // Газэта «Новы час», 8 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ У Стамбуле ўсе члены Сынода Ўсяленскага патрыярхату падпісалі Томас аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ У Кіеве адбылася інтранізацыя кіраўніка ПЦУ // Газэта «Новы час», 3 лютага 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
- ^ Украінцы перад выбарамі: «Калі ўлада ня зьменіцца, яшчэ больш народу пяройдзе ў аўтакефальную царкву» // Радыё «Свабода», 27 сакавіка 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Як Украіне ў Стамбуле ўручалі Томас аб аўтакефаліі // Эўрарадыё, 6 студзеня 2019 г. Праверана 2 красавіка 2019 г.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|