Азоўскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 46°′ пн. ш. 37°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект Памылка выразу: нечаканы апэратар < Памылка выразу: нечаканы апэратар <">Памылка выразу: нечаканы апэратар < Памылка выразу: нечаканы апэратар < / Памылка выразу: нечаканы апэратар <; Памылка выразу: нечаканы апэратар <

Азоўскае мора
Краіны вадазбору
Найб. працягласьць
  • 340 km
Найб. шырыня 135 km
Плошча паверхні
  • 37 600 км²[1]
Найб. глыбіня 14,5 м[1]
Салонасьць 11,5 g/dm³[2]

Азо́ўскае мо́ра (па-ўкраінску: Азовське море, па-расейску: Азовское море, па-крымскататарску: Azaq deñizi, па-грэцку: Θάλασσα Αζόφ)— унутранае мора басэйну Атлянтычнага акіяну, спалучанае з Чорным морам праз Керчанскую пратоку (4,2 км ў шырыню) паміж Украінай (непрызнаннай Рэспублікай Крым) ды Расеяй. Знаходзіцца на поўдні Усходне-Эўрапейскай раўніны. Мора зьяўляецца самым мелкім (сярэдняя глыбіня 7,4 м, максымальная 15 м) ды таксама самым кантынэнтальным (найбольш аддаленым ад акіяну) ў сьвеце.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытныя часы Азоўскае мора называлася ў старажытных грэкаў Мэатыйскае возера (грэц. Μαιῶτις), у рымлянаў — Мэатыйскае балота (па-лацінску: Palus Maeotis), у скіфаў Каргалук, у мэотаў — Тэмэрында (азначае маці мораў); у арабаў — Нітшлах або Бараль-Азоў, у туркаў — Бар’ял-Асак або Бахр-Асак (цёмна-сіняе мора; у сучаснай турэцкай Azakdenizi), у генуэзцаў ды вэнэцыянцаў — Mare delle Zabacche (Mare Тапе). Гістарычная ўкраінская назва — Озовське море. Таксама славяне называлі мора Сураскім[3] або Сінім. Сучасная назва Азоўскае мора, паводле адной з вэрсіяў, паходзіць ад арабскае назвы Бахр-эль-Азоў (цёмна-сіняе мора). Іншая вэрсія паходжаньня назвы — ад гораду Азоў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя звесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азоўскае мора паблізу Марыюпалю

Крайнія пункты Азоўскага мора ляжаць між 45В°12′30″ і 47В°17′30″ паўн. шыраты і між 33В°38′ (Сываш) і 39В°18′ усходн. даўгаты.

Найвялікая ягоная даўжыня — 343 км, найвялікая шырыня — 231 км; даўжыня берагавое лініі — 1472 км; плошча паверхні — 37605 км² (у гэтую плошчу не ўваходзяць астравы ды косы, што займаюць 107,9 км²). Шмат пясчаных косаў (Бярдзянская, Арабацкая, Срэлка і інш.).

Паводле марфалягічных прыкмет яно адносіцца да плыткіх мораў і мае невысокія берагавыя схілы. Паўночныя і паўднёвыя берагі ўзгорыстыя, заходнія і ўсходнія — пераважна нізінныя.

Гідралёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гідралягічны рэжым Азоўскага мора вызначаецца ягонаю ізаляванасьцю, плыткасьцю, адносна вялікім прытокам рачных водаў, абменам вады з больш салёным Чорным морам ды напрамкам пануючых вятроў над морам. У Азоўскім моры асноўным цячэньнем ёсьць кругавое марское цячэньне, скіраванае супраць гадзіньнікавае стрэлкі. Сумарны сьцёк прэсных водаў у Азоўскае мора складае ў сярэднім 40,7 км³ на год, гадавы аб’ём вады й атмасфэрных ападкаў — 15,5 км³, з Чорнага мора паступае штогод 41 км³. Такім чынам, агульна-гадавы дэбіт вады складае 97,2 км³. З Азоўскага мора ў Чорнае выцікае цераз Керчанскую пратоку 66,2 км³ і выдаткоўваецца на выпарваньне 31 км³. Плошча вадазбору басэйну Азоўскага мора складае 586 000 км².

Каса на Азоўскім узьбярэжжы

З прычыны плыткасьці ды невялікіх памераў Азоўскага мора адбываецца адносна хуткае награваньне ды астуджэньне ўсёй масы вады, а таксама перамешваньне яе на ўсю глыбіню, што абумоўлівае выраўленьне тэмпэратуры ды салёнасьці. Адносна вялікі прыток рачных водаў зьніжае салёнасьць усходняй часткі Азоўскага мора (ў Таганроскае затоцы салёнасьць 2—3 праміле), а абмен водаў з Чорным морам ды Сывашам павялічвае яе на поўдні ды захадзе Азоўскага мора (каля Керчанскай пратокі салёнасьць да 17,5%). Сярэдняя салёнасьць Азоўскага мора 11%. Улетку воды Азоўскага мора нагрываюцца да 25—28° у сярэдняй частцы і да 30—31° каля берагоў. Узімку тэмпэратуры вады ніжэй за нуль. Каля берагоў мора замярзае са сьнежня па сакавік, а ў вельмі халодныя зімы замярзае па ўсёй плошчы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  2. ^ https://www.persee.fr/doc/cemot_0764-9878_1992_num_13_1_1007
  3. ^ Азоўскае мора // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С.172