Мікалаеўская вобласьць
| Мікалаеўская вобласьць | |
| Миколаївська область | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Мікалаеў |
| Улучае | 19 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня |
| Найбольшы горад | Мікалаеў |
| Іншыя буйныя гарады | Вазьнясенск, Ачакаў, Першамайск, Южнаўкраінск |
| Дата ўтварэньня | 22 верасьня 1937 року |
| Губэрнатар | Мікола Раманчук |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) | 1 229 500 (2,6%, 18-е месца) |
| Шчыльнасьць | 49,58 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 75%, расейцы — 20%, іншыя — 5% |
| Плошча | 24,598 тыс. км² (4,07%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Код ISO 3166-2 | UA-48 |
| Тэлефонны код | +38 051 |
| Паштовыя індэксы | 54xxx, 55xxx, 56xxx, 57xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | nikolaev.ua; mk.ua |
| Код аўтам. нумароў | BE |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Мікала́еўская во́бласьць (па-ўкраінску: Микола́ївська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24 598 км². Насельніцтва — 1229,5 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Мікалаеў.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчана на поўдні краіны ў нізкай плыні ракі Паўднёвы Буг. На захадзе мяжуе з Адэскай, на поўначы з Кіраваградзкай, на ўсходзе й паўночным ўсходзе з Днепрапятроўскай і на паўднёвым усходзе з Хэрсонскай абласьцямі. На поўдні Мікалаеўшчына амываецца водамі Чорнага мора.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат умерана кантынэнтальны зь мяккай маласьнегавой зімой і сьпякотных засушлівым летам.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глыбока ў сухадол упадаюць Дняпроўска-Бускі, Бэразанскі ды Тылігульскі ліманы. Да тэрыторыі вобласьці належаць выспа Бэразань і Кінбурнская каса.
Паверхня вобласьці ўяўляе раўніну, нахіленую ў паўднёвым кірунку. Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны. На поўначы знаходзіцца Падольскае ўзвышша (правабярэжжа Паўднёвага Буга) ды Прыдняпроўскае ўзвышша (левабярэжжа Паўднёвага Буга).
Водныя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі вобласьці 85 рэчак даўжынёй больш за 10 км. Асноўная рака — Паўднёвы Буг ды яе прытокі: Інгул, Кадыма, Чычыклея, Сінюха, Мэртвавод, Гнілы Яланэц. Рака Інгулец з прытокам Вісунь належыць да басэйну Дняпра, Бэразань — упадае ў Бэразанскі ліман басэйну Чорнага мора. У межах вобласьці створана 128 сажалак і 12 невялікіх вадасховішчаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У першыя стагодзьдзі нашай эры на землях Паўночнага Прычарнамор’я зьявіліся паселішчы скіфаў, сарматаў і грэцкія калёніі.
У 1362 року пасьля перамогі вялікага князя літоўскага Альгерда ў бітве на Сініх Водах (цяперашняя рака Сінюха каля места Першамайска) Мікалаеўшчына амаль цалкам увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У кан. XIV ст. — пач. XV ст. вялікі князь Вітаўт заснаваў тут шэраг местаў ды фартэцыяў — Вітаўку (на месцы сучаснага Мікалаева), Дашаў (Ачакаў) і Саколец (Вазьнясенск). Для пераправы праз Бускі ліман быў пастаўлены мытны пост Вітаўта — зараз гэта Карабельны раён места Мікалаева, вышэй па плыні ракі вялікі князь збудаваў мураваны аркавы мост і заснаваў заставу (сучасны Першамайск).
Пасьля расейска-турэцкай вайны (1768—1774) і заключэньня Яскай мірнай дамовы ў 1792 годзе, Мікалаеўшчына поўнасьцю ўвайшла ў склад Расейская імпэрыі.
Мікалаеўская вобласьць УССР была ўтвораная 22 верасьня 1937 году з усходняй часткі Адэскай вобласьці. Тэрытарыяльна адрозьнівалася ад сучаснай Мікалаеўскай вобласьці, у складзе вобласьці былі часткі сучасных Кіраваградзкай і Хэрсонскай абласьцей. 10 студзеня 1939 году паўночныя раёны вобласьці ўвайшлі ў склад створанай Кіраваградзкай вобласьці. 30 сакавіка 1944 году ўсходнія раёны вобласьці ўвайшлі ў склад створанай Хэрсонскай вобласьці.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вобласьць налічвае 19 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 902 вёскі.

