Драўляне
Драўляне — племянное аб’яднаньне ўсходніх славянаў у 8—10 стагодзьдзях.
Геаграфія расьсяленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Драўляне жылі на правабярэжжы Прыпяці (Украінскае Палесьсе), у міжрэччах Гарыні, Случы, Цецерава, Дняпра[1][2]. Паводле археалягічных дасьледваньняў драўляне межавалі[1][2]:
- на ўсходзе — з палянамі
- на захадзе па Случы — з валынянамі й бужанамі
- на поўначы, аддзеленыя балотамі шырынёй 50—60 км уздоўж правага берага Прыпяці — з дрыгавічамі
Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва паходзіць ад лясной мясцовасьці[1][2].
Археалягічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Самыя старажытныя помнікі драўлянаў — курганныя могільнікі з трупаспаленьнем і урнамі праска-карчацкага тыпу ў верхняй частцы насыпу ці на гарызонце, па 1—3 пахаваньні ў кургане, пазьней па 1 пахаваньню. З канцы 10 стагодзьдзя адначасова з трупаспаленьнем зьяўляюцца курганы з трупапалажэньнем на гарызонце, у насыпе альбо яме, частка ў драўляных труне альбо калодзе, галавой на захад. Пахавальны інвэнтар — пярсьцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя ці сердалікавыя пацеркі, луньніцы, бразготкі, бронзавыя гузікі, жалезныя нажы, крэсівы, тачыльныя брускі, жалезныя абручы й дужкі ад драўляных вёдзер. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза. Жылі ў паўзямлянках[1][2].
Станаўленьне дзяржаўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На тэрыторыі арэяла драўлянаў выяўлена 20 гарадзішчаў. Галоўныя мястэчкі:
- Уручый (Оўруч)
- Гарадок
- Іскорасьцень (Корасьцень) — жыў князь і старэйшыны зь мясцовай знаці.
У 9—10 стагодзьдзях мелі сваё палітычнае аб’яднаньне — княжаньне.
Гістарычныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 883 годзе кіеўскі князь Алег Вешчы прымусіў драўлянаў плаціць яму даніну. У пачатку 10 стагодзьдзя драўляне нібыта ўдзельнічалі ў паходзе на Бізантыю. У 10 стагодзьдзі (на думку некаторых дасьледчыкаў) — драўляне ўзначальвалі племянны зьвяз, які складаўся з валынянаў і дрыгавічоў. Пасьля сьмерці Алега хацелі адасобіцца, таму перасталі плаціць даніну.
У 945 годзе — быў забіты князь Ігар Рурыкавіч, калі хацеў ізноў падпарадкаваць драўлянаў. Яго жонка княжна Вольга жорстка расправілася з драўлянамі — спаліла мястэчкі й вынішчыла мясцовую знаць.
Той бе Олег велик и страшен и грозен велми был, понеже многи земли приведе ко граду Киеву, и умре от коневы главы; из сухи кости выник змиа и ужали его в ногу. По немь нача княжити Игорь и воева Деревскую землю, рекше Литву, иде пакы тамо в мале дружине, и убьен бысть от Древлян. И о/л. 265 об./стася у него сын Святослав велми детеск. Княгини же его Олга с сыном своимь мьсти кровь мужа своего и князя уби, Мала именемь, и всю Литву высече - Кароткі Ўладзімерскі Летапісец
Тэрыторыя драўлянаў была далучана да Кіева і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у м. Уручый.
1136 — апошні раз успамінаюцца драўляне, калі кіеўскі князь Яраполк падараваў частку іх земляў Дзесяціннай царкве ў Кіеве[1][2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|