Пятро Парашэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятро Аляксеевіч Парашэнка
Official portrait of Petro Poroshenko.jpg
5-ы прэзыдэнт Украіны
7 чэрвеня 2014 — 20 траўня 2019
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк,
Уладзімер Гройсман
Папярэднік: Аляксандар Турчынаў (в. а.)
Наступнік: Уладзімер Зяленскі
2-і Міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны
23 сакавіка 2012 — 24 сьнежня 2012
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Мікола Азараў
Папярэднік: Андрэй Клюеў
Наступнік: Ігар Прасолаў
9-ы Міністар замежных справаў Украіны
9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: в. а. Уладзімер Хандогій
Наступнік: Канстанцін Грышчанка
Старшыня рады Нацыянальнага банку Ўкраіны
22 лютага 2007 — 9 кастрычніка 2009
4-ы Сакратар РНБА Ўкраіны
8 лютага 2005 — 8 верасьня 2005
Папярэднік: Уладзімер Радчанка
Наступнік: Анатоль Кінах
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 верасьня 1965(1965-09-26)[1][2][3][…] (57 гадоў)
Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР
Партыя: беспартыйны
Сужэнец: Марына
Дзеці: сыны — Аляксей і Міхайла, дочкі — Яўгенія і Аляксандра
Бацька: Аляксей Іванавіч Парашэнка[d]
Маці: Яўгенія Грыгарчук[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслугаў
Заслужаны эканаміст Украіны
Дзяржаўная прэмія Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі
Petro Poroshenko Signature 2014.png

Пятро́ Аляксе́евіч Парашэ́нка (па-ўкраінску: Петро Олексійович Порошенко; нарадзіўся 26 верасьня 1965 году, Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР) — пяты прэзыдэнт Украіны (2014—2019), прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканьняў, міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю (з 23 сакавіка да 24 сьнежня 2012 року), міністар замежных справаў (з 9 кастрычніка 2009 да 11 сакавіка 2010), сябра Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны (2007—2014). Заслужаны эканаміст Украіны.

25 траўня 2014 году абраны на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, атрымаўшы паўнамоцтвы 7 чэрвеня 2014 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сканчэньня з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў асьпірантуры (1989—1992), працаваў асыстэнтам катэдры міжнародных эканамічных адносін.

У 1990—1991 — намесьнік генэральнага дырэктара Аб’яднаньня малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генэральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвэстыцыйны канцэрн».

У 1998 абраны ў Вярхоўную раду, уваходзіў у парлямэнцкую фракцыю аб’яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасьць» (пазьней — партыя). У складзе выбарчага блёку «Наша Ўкраіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 роках.

Зь ліпеня 2004 року — намесьнік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэньня партыі «Наша Ўкраіна» — у яе кіраўніцтве.

8 лютага 2005 прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. 5 верасьня 2005 пасьля вылучэньня супраць яго абвінавачваньняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачваньняў не пацьвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесьці публічныя прабачэньні.

З 22 лютага 2007 — старшыня Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны.

9 кастрычніка 2009 пастаўлены міністрам замежных справаў Украіны.

23 сакавіка 2012 прызначаны міністрам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны[4].

Са сьнежня 2012 року — народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня, пазафракцыйны. З пачатку 2014 году — кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2014 году.

25 траўня 2014 году абраны прэзыдэнтам Украіны. 7 чэрвеня 2014 году прайшла інагурацыя Пятра Парашэнкі.

Прэзыдэнцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падтрымка Пятра Парашэнкі на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2014 году

Пятро Парашэнка ўзяў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2014 году; і паводле іх вынікаў атрымаў больш за палавіну (54,7%) галасоў выбарцаў, набыўшы такім чынам перамогу ў першым туры. На выбарах выступаў у альянсе зь Віталем Клічком (пра што было абвешчана 29 сакавіка 2014 году на зьезьдзе партыі «УДАР»). Сьлёган перадвыбарчай кампаніі Парашэнкі — «Жыць па-новаму» (укр. «Жити по-новому»).

У 2019 годзе заявіў пра намер балятавацца на другі тэрмін і свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2019 году. Ў першым туры галасаваньня атрымаў 15,95%, другое месца пасьля Ўладзімера Зяленскага. Ў другім туры атрымаў 24,45%.

Прадпрымальніцкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой бізнэс Пятро Парашэнка пачаў з продажу какава-бабоў. У 1990-я гады ён набыў колькі кандытарскіх прадпрыемстваў, аб’яднаўшы ў групу «Рошен», якая стала найвялікшым вытворцам кандытарскіх вырабаў Украіны (шэсьць камбінатаў ва Ўкраіне й адна фабрыка ў Ліпецку ў Расеі).

На сёньняшні дзень бізнэс Парашэнкі ўключае ў сябе аўтамабільныя ды аўтобусныя заводы (Луцкі аўтамабільны завод, карпарацыя «Богдан»), вэрф «Ленінська кузня», тэлеканал «5 канал» ды шэраг іншых прадпрыемстваў.

У 2013 годзе часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг найбагацейшых людзей у сьвеце, у якім Пятро Парашэнка заняў 931 месца[5].

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прававое рэгуляваньне кіраваньнем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраваньне карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне. Тэорыя фармаваньня правастасункаў» і нізкі навуковых публікацыяў. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».

23 сьнежня 2009 абраны Ганаровым прафэсарам Унівэрсытэту банкаўскай справы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Заслужаны эканаміст Украіны.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Парашэнка Аляксей Іванавіч (1936 г. н.) — генэральны дырэктар канцэрну «Укрпромінвест»; маці — Парашэнка Яўгенія Сяргееўна (1937—2004). У Пятра Парашэнкі быў старэйшы брат Міхаіл, які загінуў у дарослым узросьце.

Жонка — Марына Анатолеўна (1962 г. н.) — урач-кардыёлаг; сыны Аляксей (1985 г. н.) ды Міхаіл (2001 г. н.); дачкі Яўгенія (2000 г. н.) ды Аляксандра (2000 г. н.).

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]