Люблінскі трыкутнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Лю́блінскі трыку́тнік (па-летувіску: Liublino trikampis, па-польску: Trójkąt Lubelski, па-ўкраінску: Люблінський трикутник) — трохбаковая дамова для дзяржаўнага, гаспадарчага й грамадзкага супрацоўніцтва між Летувой, Польшчай і Украінай[1].

28 ліпеня 2020 году ў Любліне (Польшча) была падпісаная сумесная заява міністраў замежных справаў Летувы, Польшчы й Украіны аб стварэньні міжнароднай арганізацыі[1].

Ідэя стварэньня такой арганізацыі належыць Адаму Чартарыйскаму, агучыў яе Вячаслаў Чарнавол[2].

Спосабы супрацоўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гэтае сумеснае заявы Летувы, Польшчы й Украіны, кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў павінныя пастаянна праводзіць сустрэчы ў галінах шматбаковай дзейнасьці й пры ўдзеле выбраных людзей. Яны таксама праводзяць зборы людзей на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных справаў сваіх краінаў і ствараюць у гэтых міністэрствах пазыцыі па пытаньнях супрацоўніцтва ў Люблінскім трыкутніку[1].

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітры Кулеба запрасіў кіраўніка Міністэрства замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея на сустрэчу міністраў Люблінскага трыкутніка[3].

Міжнародны сойм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны сойм Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Сойму Летувы, Сойму і Сэната Рэспублікі Польшчы быў створаны ў 2005 годзе для наладжваньня дачыненьняў трох краінаў у соймавым вымярэньні. Уступнае пасяджэньне сойму адбылося 16 чэрвеня 2008 году ў Кіеве (Украіна). Сойм мае камітэты па эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Ўкраіны, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва[4].

Аб’яднанае войска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіска-польска-ўкраінская брыгада была створаная ў рамках трохбаковага супрацоўніцтва ў галіне абароны ў 2014 годзе. Забесьпячэньне дзяржаўнага ўкладу ў міжнародныя вайсковыя злучэньні (Рэзэрвовыя пагадненьні ААН, Баявыя тактычныя суполкі Эўразьвязу, Сілы рэагаваньня НАТА), а таксама ў міжнародныя апэрацыі па падтрыманьні міру й бясьпекі пад эгідай ААН, Эўразьвязу, НАТА й іншых міжнародных арганізацыяў у сфэры бясьпекі на аснове мандата Рады Бясьпекі ААН і ў выпадку зацьвярджэньня соймамі краінаў-удзельніцаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]