Віньніцкая вобласьць
Віньніцкая вобласьць | |
Вінницька область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Віньніца |
Улучае | 27 раёнаў |
Найбольшы горад | Віньніца |
Іншыя буйныя гарады | Жмэрынка, Магілёў-Падольскі |
Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 року |
Старшыня Віньніцкай ДА | Уладзіслаў Скальскі |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,701 млн (3,63%, 10-е месца) |
Шчыльнасьць | 64 чал./км² |
Плошча | 26 513 км² (4,39%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-05 |
Тэлефонны код | +38 043 |
Паштовыя індэксы | 21xxx, 22xxx, 23xxx, 24xxx |
Інтэрнэт-дамэн | vinnica.ua, vn.ua |
Код аўтам. нумароў | AB |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ві́ньніцкая во́бласьць (па-ўкраінску: Вінницька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26 513 км². Насельніцтва — 1763,94 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Віньніца.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны.
На захадзе мяжуе з Чарнавіцкай ды Хмяльніцкай, на поўначы з Жытомірскай, на ўсходзе з Кіеўскай, Кіраваградзкай ды Чаркаскай, на поўдні з Адэскай абласьцямі Ўкраіны ды з Малдовай.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць ляжыць у межах зоны лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +19 °C, студзеня –6 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 520—590 мм.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчаная ў межах Падольскага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна падзеленая яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мэрыдыянальных левых прытокаў Днястра.
Глебы ў паўночна-ўсходняй частцы вобласьці — чарназёмныя, у цэнтральнай — шэрыя ды сьветла-шэрыя, на паўднёвым усходзе ды ў прыднястроўскіх раёнах — чаргаваньне моцных чарназёмаў з ападзоленымі глебамі.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць багатая няруднымі карыснымі выкапнямі. Гаспадарчае значэньне маюць радовішчы каалінаў і будаўнічага каменьня. На тэрыторыі вобласьці выяўлена каля 50 радовішчаў гранітаў, гнэйсаў, пяскавікоў. Таксама ёсьць радовішча фасфарытаў, крэйды, гіпсу, глінаў, пяску. Паліўныя рэсурсы вобласьці абмежаваныя і прадстаўленыя торфам ды бурым вуглём. Гэтыя рэсурсы маюць мясцовае значэньне.
На тэрыторыі вобласьці адкрытыя крыніцы мінэральных водаў.
Водныя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па тэрыторыі вобласьці цякуць 204 ракі. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Паўднёвага Буга: правыя прытокі — Згар, Роў, Сельніца, Дохна, левыя — Сьнівода, Дзясна, Соб, Удыч. Па паўднёва-заходняй мяжы цячэ Днестар.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі, якую займае сучасная вобласьць, чалавек сяліўся яшчэ са страдаўніх часоў. Археолягі знайшлі тут прылады працы эпохі нэаліту, пахаваньні бронзавага веку, раньнеславянскія паселішчы, якія адносяцца да чарняхоўскай культуры; пазьней тут жылі плямёны, што ўваходзілі да складу г. зв. Кіеўскай Русі, Галіцка — Валынскага княства.
У 1240 року пад ударамі ордаў Батыя капітуляваў Кіеў, татарскія заваёўнікі рухаліся на захад і хутка ўварваліся ў Падольле — так з тых часоў стала называцца Панізьзе.
У 1362 року Вялікі князь літоўскі Альгерд, сабраўшы значнае войска, разьбіў у бітве на рацэ Сінюсе орды братоў Кутлубуга, Хачыбэя й Дмітра. Як зазначана ў летапісе, «з таго часу з Падольля выгнаная ўлада татарская». Атрыманыя землі Альгерд раздаў сваім пляменьнікам Фёдару, Юрыю, Аляксандру й Канстантыну Карыятавічам, якія працягвалі ў сваёй дзейнасьці дзяржаўныя традыцыі Русі. Уздоўж межаў Дзікага поля браты збудавалі замкі для абароны ад набегаў непакойлівых паўднёвых суседзяў. Гэтыя замкі і зьявіліся асновай для паўстаньня такіх местаў, як Віньніца (1363), Чарлёны град, Брацлаў і іншыя.
Паводле Люблінскай вуніі 1569 року Брацлаўшчына перайшла пад уладу Рэчы Паспалітай і была ператвораная ў Брацлаўскае ваяводзтва.
Паводле другога падзелу 1793 року Падольле і Брацлаўчына адыйшлі да Расеі і ўтварылі Падольскую губэрнію. Пасьля гэтага Віньніца стала губэрнскім местам.
Віньніцкая вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 29 мястэчак, 1330 вёсак.