Перайсьці да зьместу

Севастопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Севастопаль
лац. Sievastopaĺ
Населены пункт
Сьцяг Герб
Гімн Legendary Sevastopol[d]
Краіна Украіна
Дата заснаваньня 1783
Горад з 1783
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Уладзімер Яцуба (апошні легітымны)
Заканадаўчы орган Севастопальская меская рада і Legislative Assembly of Sevastopol[d]
Геаграфія
Плошча 864 км²
Вышыня НУМ 15 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 44°36′ пн. ш. 33°32′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 344 853 чал. (2014)
Афіцыйная мова украінская мова і расейская мова[2]
Этнахаронімы sebastopolitani
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0692
Паштовы індэкс 99000–99699
КОАТУУ 8500000000
Нумарны знак 92[3] і СН
Узнагароды
Сайт sevastopolis.com (рас.)
Севастопаль на мапе Ўкраіны
Севастопаль
Севастопаль
Севастопаль

Севасто́паль (укр. і рас. Севастополь) — горад ва Ўкраіне, які разьмешчаны на тэрыторыі Крымскага паўвостраву, але не ўваходзіць у склад АР Крым. Тэрыторыя ўласна гораду Севастопаль, а таксама навакольных селішчаў і гарадоў Балаклава ды Інкерман складаюць асаблівую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Севастопальскую мескую раду. Севастопальская меская рада падзеленая на чатыры раёны. Між чатырма раёнамі рады падзеленая тэрыторыя Севастопалю, але ў склад раёнаў уваходзяць таксама й прадмесьці — такім чынам, уласна места Севастопаль не ўтварае асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Севастопальскае мескае рады.

Геаграфія гораду абумоўленая знаходжаньнем гораду на берагох затокі, праз што горад падзелены на дзьве супрацьлеглыя часткі.

Анэксія Расеяй

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

24 лютага 2014 году мітынгоўцы паставілі на чале гораду грамадзяніна Расеі[4]. 26 лютага расейскае войска пачало ўварваньне ва Ўкраіну нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі[5].

16 сакавіка ў Севастопалі, як і ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, адбыўся супярэчны Канстытуцыі[6] рэфэрэндум, на якім пры дапамозе махінацыяў, пасьлядоўнага распальваньня нянавісьці з боку расейскай прапаганды ва ўмовах адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў большасьць галасоў атрымаў варыянт «за ўзьяднаньне з Расейскай Фэдэрацыяй». Паводле старшыні камісіі па арганізацыі і правядзеньні рэфэрэндуму Міхаіла Малышава, у Севастопалі лік прагаласаваўшых перавысіў насельніцтва гораду разам зь дзецьмі бяз права голасу на 23% (+88 675 жыхароў)[7]. 17 сакавіка была абвешчаная дэ-факта залежная ад Расеі Рэспубліка Крым (АРК і Севастопаль), мэтаю якой улады рэспублікі аб’явілі ўваходжаньне ў склад Расеі. 18 сакавіка ўсталяваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі[8][9] ўлады Рэспублікі Крым падпісалі пагадненьне з прэзыдэнтам Расеі Пуціным аб уваходжаньні рэспублікі ў склад Расеі на правох двух асобных суб’ектаў — Крыму й Севастопалю.

21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскіх Севастопалю і Крыму[10], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[11]. Міжнародныя назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам у Крыме і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[12]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму, у тым ліку Севастопалю, на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[13].

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаябеларуская
6,48% 91,41% 0,17
  1. https://it-ch.topographic-map.com/map-tl5cdn/Sebastopoli/?zoom=19&center=44.61512%2C33.5251&popup=44.61521%2C33.52534
  2. О реализации положений Закона Украины об основах государственной языковой политики в городе Севастополе
  3. Гридасова М. В Севастополе начали выдавать автомобильные номера с кодом 92 (рас.) // Севастопольская газета — 2014.
  4. Лізавета Казакова. Сытуацыя ва Ўкраіне па-ранейшаму застаецца складанай // Белтэлерадыёкампанія, 24 лютага 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  5. Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  6. «Рэфэрэндум» у Бахчысараі сарваны // Радыё «Свабода», 16 сакавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  7. У Севастопалі прагаласавалі 123% // Радыё «Свабода», 17 сакавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  8. Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100—200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  9. Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2014 г. Праверана 2 траўня 2014 г.
  10. Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  11. Генасамблея ААН не прызнала вынікі рэфэрэндуму ў Крыму // БелТА, 27 сакавіка 2014 г. Праверана 28 сакавіка 2014 г.
  12. Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  13. Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]