Перайсьці да зьместу

Чаркасы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чаркасы
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Чаркаская
Раён Чаркаскі
Першыя згадкі 1284
Горад з 1795
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Анатоль Бандарэнка[d]
Геаграфія
Плошча 69 км²
Вышыня НУМ 110 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 49°26′ пн. ш. 32°03′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 265 000 чал. (2025)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы — 83,4%
расейцы — 13,1%
габрэі — 0,5% (2001)
Афіцыйная мова украінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-472
Паштовыя індэксы 18000-499
КОАТУУ 7110100000
Нумарны знак CA і IА / 24
Сайт rada.cherkassy.ua
Чаркасы на мапе Ўкраіны
Чаркасы
Чаркасы
Чаркасы

Чарка́сы (па-ўкраінску: Черкаси) — места ва Ўкраіне, на правым беразе Дняпра, адміністрацыйны цэнтар Чаркаскай вобласьці ды Чаркаскага раёну. Улучае ў сябе 2 мескія раёны: Прыдняпроўскі ды Сасноўскі. Сасноўскі раён улучае ў сябе селішча Аршанец.

Паходжаньня назову

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На сёньня вядома тры асноўныя вэрсіі назову места:

Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў Густынскім летапісу і датуецца 1305 годам. У 1360-я гады места ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтак, у 1384 годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з Ваўкавыскам, Брацлавам і Каневам лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку Крымскага ханства, асабліва ўзрасла з канца XV стагодзьдзя.

Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў 1483 годзе, тады ордаў Мэнглі-Гірэя спустошылі амаль увесь рэгіён каля Кіева, аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку XVI стагодзьдзя Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У 1532 годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана Саадэт-Гірэя. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Чаркасы ўвайшлі ў склад Польшчы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году места адышло ў склад Расейскай імпэрыі, стаўшы адным з павятовых цэнтраў Вазьнясенскага намесніцтва. З 1797 году горад стаў павятовым у складзе Кіеўскай губэрні.

Улада ды мясцовае самакіраваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мескі галава — Сяргей Адарыч (па-ўкраінску: Сергій Одарич). Ніжэй пададзены партыйны склад Чаркаскай мескай рады:[4]:

Фракцыя БЮЦ Фракцыя Партыі Рэгіёнаў Фракцыя «Справядлівасьць» Фракцыя «Наша Ўкраіна» Дэпутатская група «Дэмакратычны выбар» Фракцыя СПУ Фракцыя КПУ Пазапартыйныя
15 10 9 7 7 4 4 4

Рачны порт на раце Крамянчуцкім вадасховішчы. Ёсьць Аэрапорт. Чыгуначная станцыя. Празь места праходзіць шаша Н16 Залатаноша — Умань (нацыянальнага значэньня) ды P15 Канеў — Крамянчук (рэгіянальнага значэньня).

Гарадзкі транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У горадзе ёсьць тралейбус. Раней, да 2009 году, існаваў і аўтобус. Заменены на маршрутныя таксі.

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаябеларуская
79,05% 18,68% 0,12%
  1. ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2025 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2025
  2. ↑ Гл. да прыкладу: Рігельман О. І. Літописна оповідь про Малу Росію та її народ і козаків узагалі., К.: «Либідь», 1994, стор. 45
  3. ↑ Знойко О. П., Міфи Київськоі землі та події стародавні, К.: «Молодь», 1989, стор. 284
  4. ↑ Офіційний портал Черкаської міськради

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]