Запарожжа
| Запарожжа укр. Запоріжжя | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Запароская | ||||
| Дата заснаваньня | 1770 | ||||
| Горад з | 1806 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Rehina Kharchenko[d][1] | ||||
| Заканадаўчы орган | Запарожскі гарадскі савет[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 240 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 86 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°50′16″ пн. ш. 35°08′18″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | ▼ 731 922 чал. (2020)[2] | ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва | украінцы — 70,3% расейцы — 25,4% беларусы — 0,7% (2001) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
| Этнахаронімы | запорожець, запоріжанка, запоріжці, zaporoghi, zaporoghiani, Zaporožan і Zaporožanka | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-61(2) | ||||
| Паштовыя індэксы | 69001–69124[3] | ||||
| КОАТУУ | 2310100000 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | Запароская меская рада | ||||
| Запарожжа на мапе Ўкраіны Запарожжа | |||||
Запарожжа (па-ўкраінску: Запоріжжя) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Запароскай вобласьці і Запароскага раёну. Плошча 330 км². Насельніцтва на 2024 год — каля 500 тысяч чал.
Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1770: заснаваньне Аляксандраўскай фартэцыі, зь якой зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад.
- 1806: атрымаў статус места і назву Аляксандраўск, цэнтар павету.
- 1919: у складзе ЎССР.
- 1921: перайменаваньне места на Запарожжа.
- 1939: цэнтар вобласьці.
- 18 жніўня 1941 — сьнежань 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
|---|---|---|---|
| 41,64% | 56,83% | 0,21% | 0,10% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемсты чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспэцсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) мэталюргіі, машынабудаваньня (электратэхнічнай прамысловасьці; вытворчыя аб’яднаньні «АЎТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Хортыца — найбольшая выспа на Дняпры, на якой у XVII стагодзьдзі месьцілася Запароская Сеч.
- ДнепраГЭС (1932, 1975)
- Масты Праабражэнскага (1952)
- Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ўва Ўкраіне (1972)
- Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Абласны тэатар
- Краязнаўчы музэй
- Вялікі мост Праабражэнскага
- ДнепраГЭС (1942)
- Выгляд ДнепраГЭС з выспы Хортыца
- Скрыжаваньне бульвара Т. Шаўчэнкі і вул. Перамогі
- Дзіцячая чыгунка
- Будынак абласной адміністрацыі
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лахці, Фінляндыя (1953)
- Бэльфор, Францыя (1967)
- Бірмінггэм, Вялікабрытанія (1973)
- Лінц, Аўстрыя (1983)
- Обэргаўзэн, Нямеччына (1986)
- Ічан, Кітай (1997)
- Новакузьнецк, Расея (1997)
- Магдэбург, Нямеччына (2008)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валянтын Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзяяч
- Марыя Сокіл (1902—1999) — опэрная сьпявачка
- Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Відбулась скликана депутатами позачергова сесія міської ради (укр.) — Запорізька міська рада.
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2019 PDF
- ↑ Поштові індекси та відділення поштового зв’язку України
- ↑ Александровск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Запорожье // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ↑ Запорожье // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Запорожье // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Про кількість та склад населення Запорізької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (анг.)
- ↑ Держстат України (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Aleksandrówsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 29
- Александровск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.