Перайсьці да зьместу

Марыюпаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыюпаль
лац. Maryjupal
Населены пункт
Тэатар да зьнішчаньня расейскімі тэрарыстамі
Тэатар да зьнішчаньня расейскімі тэрарыстамі
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Дата заснаваньня 1778
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Вадзім Бойчанка[d]
Геаграфія
Плошча 166 км²
Вышыня НУМ 22 м
Часавы пас
Каардынаты 47°10′ пн. ш. 37°55′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 431 859 чал. (2021)
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы — 48,7%, расейцы — 44,4%, грэкі — 4,3%, беларусы — 0,8% (2001)
Афіцыйная мова украінская мова
Этнахаронімы Mariupolitan, Mariupolitans, Mariopolitan, Mariopolitans, Marioupolitans і маріупольці
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 629
Паштовыя індэксы 87500–87590
КОАТУУ 1412300000
Узнагароды
Сайт mariupol.com.ua
Марыюпаль на мапе Ўкраіны
Марыюпаль
Марыюпаль
Марыюпаль

Марыю́паль (па-ўкраінску: Аўдыё Маріуполь , Маріюпіль) — горад у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на беразе Азоўскага мора ў вусьці рэк Кальміўс і Кальчык. Насельніцтва (з улікам селішчаў, што ўваходзяць да складу гораду) — 200 000 чалавекі. Адзін з буйнейшых цэнтраў мэталюргіі і машынабудаваньня, буйны марскі порт. Кліматычны і гразевы курорт. Марыюпаль уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых гарадоў Украіны, горад зьяўляецца важнейшым прамысловым ды эканамічным цэнтрам краіны.

Заснаваны на месцы колішняга казацкага стану Кальміюсу. Раён кампактнага пражываньня грэкаў.

Горад-герой Украіны (2022)[1].

Тэрыторыя Дзікага поле была слаба населеная ў Сярэднявеччы з прычыны пастаянных крымскіх, нагайскіх ды татарскіх наездаў.

У пачатку XVI стагодзьдзя запароскія казакі заснавалі вартавую вежу Кальміўс. У 1769 годзе крымска-татарскі аддзел зьнішчыў вартавы пост. Пасьля расейска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў Паўночнае Прыазоўе адышло да Расейскай імпэрыі. У 1778 г. каля Кальміўскай крэпасьці быў заснаваны павятовы горад Паўлаўск, які ў наступным годзе быў перайменаваны на Марыюпаль на загад Г. Пацёмкіна[2].

З 8 кастрычніка 1941 па 10 верасьня 1943 року акупаваны нямецкімі войскамі.

У 1948 перайменаваны на Жданаў у гонар савецкага палітычнага дзеяча Андрэя Жданава; у 1989 месту вернутая ранейшая назва.

У 2014 за Марыюпаль адбываліся бітвы між украінскім войскам і прарасейскімі сэпаратыстамі. Пасьля адваёвы Марыюпаль стаў часовай сталіцай Данецкай вобласьці.

Пасьля нападу Расеі ў 2022 року горад трапіў у аблогу.

Насельніцтва (чал.)
189719261939195919701979198920012021
31 116 40 825 221 529 283 570 416 927 502 581 518 933 492 176 431 859
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейская
10,10% 89,39%

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Азоўсталь

Прамысловасьць Марыюпаля займала першае месца ў вобласьці па абароце гатовай прадукцыі. Па асноўных групах прамысловай прадукцыі традыцыйна пераважалі:

  • Вытворчасьць мэталюргіі й гатовых мэталічных вырабаў — 78,3%.
  • Марыюпальскі мэталюргічны камбінат імя Ільіча — чысты прыбытак 13,348 млрд грн.
  • Азоўсталь — чысты прыбытак 15,705 млрд грн. прадукцыя машынабудаваньня (14,2%).
  • Азовзагальмаш (канцэрн «Азовмаш», чысты прыбытак 1,950 млрд грн.
  • Марыюпальскі завод цяжкага машынабудаваньня, чысты прыбытак 1,071 млрд грн.
  • Суднарамонтны завод, завод «Электрабутпрылад», цеплавы завод, «Азоўская электрасталь», Марыюпальскі досьледны завод, завод «Магма».
  1. Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
  2. Саєнко Р. І., Головко Т. Б. (2018) Маріуполь (укр.). Енциклопедія Сучасної України. Праверана 27.01.2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]