Перайсьці да зьместу

Расейская рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава
Расейская рэспубліка
па-расейску: Россійская Республика
Сьцяг Герб
Гімн Рабочая Марсэльеза[d] і гімн Вольнай Расеі[d]
1 (14) верасьня 1917[1] 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917
Сталіца Санкт-Пецярбург
Афіцыйная мова расейская мова
Афіцыйная рэлігія сьвецкая дзяржава[d]
Супольныя граніцы Японская імпэрыя
Форма ўраду парлямэнцкая рэспубліка і прэзыдэнцкая рэспубліка
Валюта рубель і керанкі[d]
Аляксандар Керанскі
Наступнік:
РСФСР, Савецкая Расея і Расейская рэспубліка[d]

Расе́йская рэспу́бліка (па-расейску: Россійская республика) — назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году. Абвешчаная пастановай Часовага ўраду ад 1 (14) верасьня 1917 году[2]. 5 (18) студзеня 1918 году Ўсерасейскі Ўстаноўчы збор у законе пра зямлю зацьвердзіў назву «Расейская рэспубліка», а затым абвясьціў Расею дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікай (аднак гэта ня мела практычнага значэньня, бо яшчэ да гэтага Ўсерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясьціў фэдэратыўны лад Расейскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэньне «Расейская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 году два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расейская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расея ў гэтым дакумэнце называецца «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Беларускія нацыянальныя арганізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У пэрыяд 1905—1917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расеі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расейскіх народаў Расеі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расеі, у выніку якой у Расеі будзе ўтвораная фэдэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях разьвіцьця Расеі й Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі.

Ужо пасьля канца існаваньня Расейскай рэспублікі і прыходу ёй на зьмену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацыяў першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленьне не-савецкае фэдэратыўнае Расеі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[3][4]. Падобныя пляны таксама падзялялі расейскія эсэры і габрэйскія сіяністы[3].

У сьнежні 1917 году Ўсебеларускі зьезд сфармуляваў ідэю стварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расеі[4]

Дзяржавы-пераемніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]