Сарматы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сарма́ты (па-лацінску: Sarmatac) — аб’яднаньне качавых жывёлагадоўчых плямён (аляны, раксаляны, саўраматы, языгі і інш.). У 6-4 стагодзьдзі да н. э. жылі ў стэпах паміж рэкамі Табол (у Сыбіры) і Волга. У 3 стагодзьдзі да н. э. расьсяліліся ў раёнах на поўнач ад Каўкаскіх гор і ў паўночным Прычарнамор’і, дзе моцна пацясьнілі скіфаў. У 2 стагодзьдзі да н. э. разам са скіфамі ваявалі супраць Пантыйскага царства, але ў 1 стагодзьдзі да н. э. падтрымалі пантыйскага цара Мітрадата VI Эўпатара ў барацьбе з Рымам. У 1 стагодзьдзі н. э. сярод сарматаў асабліва ўзмацніліся аляны. У 3 стагодзьдзі ўлада сарматаў на паўночным Прычарнамор’і падарвана готамі, у 4 стагодзьдзі яны разгромлены гунамі. Скіфы прынялі ўдзел у Вялікім перасяленьні народаў (4-7 стагодзідзі н. э.), асобныя групы алянаў дасягнулі Гішпаніі і Паўночнай Афрыкі. У наступныя стагодзьдзі сарматы асыміляваліся зь іншымі народамі, у тым ліку зь цюркамоўнымі і славянскімі. У складзе асэтынаў сарматы (аляны) захавалі аснову сваёй мовы. Сарматы дасягнулі высокага майстэрства ў рамёствах, асабліва ў мастацкай апрацоўцы мэталаў і ювэлірнай справе, пра што сьведчаць шматлікія знаходкі ў курганах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сарматы // БЭ. Т. 14. — Менск, 2002. с. 182—183