Заходнія славяне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа дзяржаваў, дзе тытульным народам зьяўляецца адзін са славянскіх (заходнія славяне вылучаныя сьветла-зялёным колерам).
Заходнія славяне ў IX—X стагодзьдзях.
Біскуп Абсалён зьнішчае ідал бога Свантэвіта ў Арконе ў 1169 годзе.

Заходнія славя́не — група славянскіх народаў і плямёнаў, якая вылучаецца паводле геаграфічных і моўных прыкметаў.

У працэсе міграцыі й экспансіі славянаў (VIVII стст.) гэтае насельніцтва здолела амаль уніфікаваць культуру й у значнай ступені мову. Толькі калянізацыя вуграмі Вугорскай нізіны ў пачатку IX ст. разарвала сувязь паміж славянамі, якія жылі на поўнач ад Карпатаў і Судэтаў з балканскімі 1 наддунайскімі славянамі. Гэта стала прычынай разьмежаваньня заходніх і паўднёвых славянаў. Разьмежаваньне ўсходніх і заходніх славянаў пачалося ў X ст., калі паўсталі дзьве дзяржавы, што на той час мелі канкурэнцыю між сабою — Кіеўская Русь і Польшча. Вельмі паглыбіла адчужэньне й тое, што ў краінах вызнавалася хрысьціянства розных абрадаў (каталіцтва й праваслаўе, пасьля сярэдзіны XI ст. пасьля гістарычна засьведчанага распаду на каталіцтва й праваслаўе). Такім чынам ужо ў X ст. больш ці менш маналітная славянская супольнасьць распалася на тры розныя галіны.

Да заходніх славянаў адносяцца сучасныя народы:

Агульная колькасьць гэтых народаў — каля 80 млн.

Гістарычнымі плямёнамі й ваенна-племяннымі хаўрусамі заходніх славянаў зьяўляюцца:

Усе гэтыя плямёны адносіліся да так званых палабскіх славянаў ці палабаў. Акрамя гэтага:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]