Крымскія татары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крымскія татары

Дыяспара
Баўгарыя · Румынія · Турэччына
ЗША · Узбэкістан

Рэлігія
Іслам · Сунізм

Блізкія этнасы
Караімы · Крымчакі · Урумы

Мовы да дыялекты
Крымскататарская · Турэцкая
Караімская · Крымчацкая · Урумская

Гісторыя
Полаўцы
Ханства (1441—1783)
Таўрыйская вобласьць (1783—1796)
Таўрыйская губэрня (1802—1917)
Народная Рэспубліка (1917—1918)
АССР (1921—1945)
Дэпартацыя (1945—1989)
Аўтаномная Рэспубліка (з 1991)
Расейская акупацыя (з 2014)

Асобы
Ісмаіл Гаспрынскі
Наман Чэлебіджыхан
Мустафа Джамілеў
Пісьменьнікі

Сымбалі
Сьцяг · Герб · Гімн

Іншае
Сюргюн · Ханы Крыму
Курултай · Мэджліс
(Нацыянальная партыя)
Крымскататарская літаратура
Радыё «Мейдан» · Тэлеканал «АТР»
Наўрэз · Кардашлік

Кры́мскія тата́ры, крымцыцюркамоўная нацыя, якая жыве на паўвостраве Крым. Размаўляюць на крымскататарскай мове. Этнагенэз крымскіх татар праходзіў незалежна ад волскіх татараў.

Расьсяленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пражываюць у асноўным у Крыме (каля 253 тыс. у 2001 г[1]) і прылеглых раёнах кантынэнтальнай Украіны, а таксама ў Турцыі, Румыніі (20,3 тыс. у 2011 годзе[2]), Узбэкістане (90 тыс., ацэнкі ад 10 тыс. у 2000 г.[3] да 100 тыс.[4]), Расеі (2449 у 2010 г.[5], у асноўным у Краснадарскім краі), Баўгарыі (3 тыс.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этнагенэз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крымскія татары сфармаваліся як народ у Крыме і зьяўляюцца нашчадкамі розных народаў. Яны мігравалі на тэрыторыю паўвострава. Асноўныя этнічныя групы, якія засялялі ў розныя часы Крым і якія прынялі ўдзел у фармаваньні крымскага народу — гэта таўры, скіфы, сарматы, аланы, булгары (протабаўгары), грэкі, готы, хазары, печанегі, полаўцы, італьянцы, чаркесы, малаазійскія туркі.

Іслам стаў актыўна распаўсюджвацца ў Крыме пасьля прыняцьця яго Узбэк-ханам у якасьці дзяржаўнай рэлігіі.

У выніку перавагу на тэрыторыі паўвострава атрымала імя «татары», пачаліся працэсы асіміляцыі і кансалідацыі стракатага этнічнага канглямэрату ў адзіную крымскую нацыю. На працягу некалькіх стагодзьдзяў склалася сучаснае нацыянальнае аблічча крымскіх татараў і крымскататарская мова на аснове палавецкай мовы.

У 1921 годзе была створаная Крымская Аўтаномная Савецкая сацыялістычная рэспубліка нягледзячы на тое, што крымскія татары складалі ў ёй толькі 25 % насельніцтва[6].

У маі 1944 году кіраўнік СССР Ёсіф Сталін загадаў дэпартаваць 200000 крымскіх татар ва Ўзбэкістан з-за таго, што яны, нібыта, былі нацысцкімі калябарантамі. Паводле афіцыйных зьвестак ураду СССР, у першы год пасьля дэпартацыі 25 % крымскіх татар загінулі. Падлікі саміх крымскіх татар сьведчаць, што загінулі 46 % чалавек. Паводле перапісу насельніцтва Ўсбэкістану ў 1989 годзе там пражывалі 188 772 крымскіх татараў[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Про кількість та склад населення Автономної Республіки Крим за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.). Державний комітет статистики України. Праверана 3 мая 2017 г.
  2. ^ Rezultate definitive ale Recensământului Populaţiei şi al Locuinţelor – 2011 (рум.). Institutul naţional de statistică. Праверана 3 мая 2017 г.
  3. ^ Этнический атлас Узбекистана. — Институт «Открытое общество» - Фонд содействия - Узбекистан, 2002. — С. 206. — ISBN 5-862800-10-7
  4. ^ Kuzio, T. Crimean Tatars Divide Ukraine and Russia // Eurasia Daily Monitor. — 2009. — Vol. 6. — № 121.
  5. ^ Всероссийская перепись населения 2010 г. (рас.). Демоскоп weekly. Праверана 3 мая 2017 г.
  6. ^ Deported Nationalities (анг.). World Directory of Minorities. Праверана 3 мая 2017 г.
  7. ^ Всесоюзная перепись населения 1989 года. (рас.). Демоскоп weekly. Праверана 3 мая 2017 г.