Перайсьці да зьместу

Запароская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запароская вобласьць
Запорізька область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Запарожжа
Улучае 20 раёнаў
Найбольшы горад Запарожжа
Іншыя буйныя гарады Мелітопаль, Бярдзянск
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1939 року
Губэрнатар Валеры Баранаў
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,861 млн (3,97%, 8-е месца)
Шчыльнасьць 68,47 чал./км²
Плошча 27,18 тыс. км² (4,5%)
Месцазнаходжаньне
Запароская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-23
Тэлефонны код +38 061
Паштовыя індэксы 69xxx, 70xxx, 71xxx, 72xxx
Інтэрнэт-дамэн zaporizhzhe.ua; zp.ua
Код аўтам. нумароў AP
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Запаро́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Запорізька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 27,18 тыс. км². Насельніцтва — 1877,2 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Запарожжа.

Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная на паўднёвым усходзе Ўкраіны, у асноўным займае левабярэжную частку басэйну нізкай плыні Дняпра. На поўначы ды паўночным захадзе мяжуе з Днепрапятроўскай, на захадзе з Хэрсонскай, на ўсходзе з Данецкай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьць амываецца Азоўскім морам, берагавая лінія якога ў межах вобласьці перавышае 300 км. Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 208 км, з захаду на ўсход 235 км.

Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным летам і маласьнегавой зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +23 °C, студзеня −4 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 448 мм.

Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт. Асноўны тып глебаў — чарназёмы.

Мінэральныя рэсурсы прадстаўленыя багатымі пакладамі рудных карысных выкапняў, асабліва жалезных ды марганцавых. Частка рэгіёну ў сумарных запасах мінэральнай сыравіны ва Ўкраіне складае: пэгматыт — 88,06%, апатыт — 63,42%, марганцавая руда — 69,1%, ўторынныя кааліны — 22,9%, вогнетрывалыя гліны — 8,6%.

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 109 рэчак. Галоўная рака Дняпра з Кахоўскім вадасховішчам. Уздоўж узьбярэжжа Азоўскага мора — ліманы ды салёныя азёры.

Пасьля татара-мангольськага нашэсьця 12371240 рр. тэрыторыя Запароскага краю на два стагодзьдзі ўвайшла ў склад Залатой Арды. У 1445 року запароскія стэпы па левым беразе Дняпра ўвайшлі ў склад Крымскага ханства. З канца XV да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя іх засялілі качавыя ды напаўаселыя нагайцы.

У XV—XVI стагодзьдзі на паўднёваўкраінскіх землях пачалося фармаваньне запароскага казацтва. Адным зь яго галоўных цэнтраў стала выспа Хортыца. Падзеяй агульнаўкраінскага значэньня стала фармаваньне з асобных казацкіх загонаў ды прамысловых артэляў сацыяльна-палітычнай ды вайсковай арганізацыі запароскага казацтва — Запароскай Сечы.

Напрыканцы XVIII ст. землі паўднёвай Украіны ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі.

Запароская вобласьць была ўтвораная 22 студзеня 1939 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 20 раёнаў, 14 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 23 мястэчкі, 872 вёскі.

Абласнога значэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]