Макееўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макееўка
укр. Макіївка
Герб Макееўкі Сьцяг Макееўкі
Дата заснаваньня: 1690
Горад з: 1925
Былая назва: Дзьмітрыеўск
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Плошча: 601,3 км²
Насельніцтва
колькасьць: 338 968 чал. (2022)
шчыльнасьць:
аглямэрацыя: 432 800 чал. (2001)
нацыянальны склад: расейцы (50,8%),
украінцы (45%),
татары (1,12%),
беларусы (1,12%),
грузіны (0,26%),
грэкі (0,26%)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6232
Паштовыя індэксы: 86100—86180
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°3′20″ пн. ш. 37°57′40″ у. д. / 48.05556° пн. ш. 37.96111° у. д. / 48.05556; 37.96111Каардынаты: 48°3′20″ пн. ш. 37°57′40″ у. д. / 48.05556° пн. ш. 37.96111° у. д. / 48.05556; 37.96111
Макееўка на мапе Ўкраіны
Макееўка
Макееўка
Макееўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.makeyevka.dn.ua/

Маке́еўка (па-ўкраінску: Макіївка; у 1920—1931 гадах — Дзьмітрыеўск) — места (з 1925 году) абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчанае ў паўднёва-ўсходняй частцы Ўкраіны.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макееўка фактычна зьяўляецца местам-спадарожнікам Данецку і амаль зь ім зьлілася. Уваходзіць у Данецкую аглямэрацыю. Як і большасьць шахтарскіх данбаскіх местаў, уяўляе сабой канглямэрат асобных паселішчаў, што зьліваюцца адзін з адным месцамі.

5 адміністрацыйных раёнаў:

  1. Гарняцкі,
  2. Кіраўскі,
  3. Савецкі,
  4. Цэнтральна-мескі,
  5. Чырвонагвардзейскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце пражывае больш як 100 нацыянальнасьцяў, большасьць зь іх — расейцы (каля 50%), украінцы (больш за 46%), беларусы, татары (1%)[1].

Вуліцы Макееўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрасная сыстэма места зьяўляецца надзвычай складанай і заблытанай. Так, у розных частках места існуюць 157 параў вуліцаў з аднолькавай назвай (напрыклад, вул. Франко ў Цэнтральнагарадзкім і вул. Франко ў Гарняцкім раёне), 65 назваў вуліцаў паўтараюцца тройчы, 12 — чатыры разы, 8 — 5 разоў. Вуліца Кастрычніцкая існуе ў шасьці месцах, вул. Стэпавая — у васьмі, прычым 5 разоў яна сустракаецца ў розных частках аднаго Савецкага раёну.

Блытаніны ў адраснай сыстэме дадае паўсюдны паўтор ня толькі вуліцаў, але й нумароў дамоў на адной вуліцы (ёсьць, напрыклад, 3 дамы № 2 на вуліцы Ўсьпенскага ў розных яе частках). Спэцыфіку дапаўняе наяўнасьць нумараваных праездаў у пэўных вуліцаў (напрыклад, вул. Альхоўская, завулак 13, дом 32). Акрамя таго, часам дамы, разьмешчаныя ў завулках бліжэй да вуліцы Паркавай, могуць мець адрэсу «вул. Паркавая, завулак 13, дом 32», бліжэй да вул. Луначарскага — «вул. Луначарскага, завулак 13, дом 32», а бліжэй да вул. Ярашэнкі — «вул. Ярашэнкі, завулак 13, дом 32».

Хаос прыдаюць таксама розныя адносіны да вуліцаў дамоў, разьмешчаных побач, але маючых розную колькасьць паверхаў: так, сярод мікрараёну Цэнтральны сустракаюцца хаты з адрэсамі «вул. Блюхера», «вул. Пятроўскага», «вул. Кармелюка» і іншыя, частка з гэтых вуліцаў маюць у цяперашні час па 1 хаце (са зьяўленьнем новых мікрараёнаў вуліцы фактычна перасталі існаваць).

Вуліцы таксама даволі часта пераймяноўваюцца: напрыклад, на дзьвюх мапах, выдадзеных з розьніцай у 9 гадоў, у некаторых паселішчах да 80% падпісаных вуліцаў маюць абсалютна розныя назвы.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макееўкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў