Шацкія азёры
Выгляд
Шацкія азёры (па-ўкраінску: Шацькі озера) — група з больш чым 30 азёраў у Любамльскім і Шацкім раёнах Валынскай вобласьці, у міжрэччы Прыпяці і Заходняга Буга. Шацкія азёры разьмешчаныя сярод лясных масіваў, у якіх пабудавана вялікая колькасьць санаторыяў і лягераў адпачынку. Для аховы рэдкіх прыродных комплексаў у раёне Шацкіх азёраў у 1983 годзе створаны Шацкі нацыянальны прыродны парк плошчай 32 500 га.
Геаграфія азераў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя, на якой разьмешчаныя азеры, называецца Шацкім паазер’ем. Найбуйнейшыя з Шацкіх азёраў:
- Сьвіцязь (пл. 27,5 км², другі па велічыні натуральны вадаём ва Ўкраіне пасьля возера Ялпуг),
- Пулямецкае возера (пл. 16,3 км²),
- Лукі (пл. 6,8 км²),
- Люцымір (пл. 4,3 км²),
- Астроўянскае возера (пл. 2,5 км²),
- Крымна (пл. 1,44 км²),
- Пясочнае возера (пл. 1,86 км²).